• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.12.2018 | Грамадства

Арыентуюцца на Нямеччыну, упэўненыя ў будучыні. Нечаканае дасьледаваньне пра беларускую моладзь. Інфаграфіка

Беларускія юнакі глядзяць тэлевізар менш за расейскіх і ўкраінскіх аднагодкаў, часьцей вандруюць і пры гэтым хочуць эміграваць, бо за мяжой лепшая адукацыя. У той жа час яны менш за расейцаў і ўкраінцаў гатовыя да зьмены ўлады, упэўнена глядзяць на ўласную будучыню. Такія вынікі дасьледаваньня прадставіў Фонд Нямцова.

Сумесна з Аналітычным цэнтрам Юрыя Лявады і пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны Фонд Нямцова правёў рэдкае для Беларусі дасьледаваньне. Ён запытваў, як маладыя жыхары буйных гарадоў Беларусі, Расеі і Ўкраіны бачаць сваю будучыню. У апытаньні бралі ўдзел па адной тысячы чалавек ад 18 да 35 гадоў з кожнай краіны.

Свабода наведала прэзэнтацыю дасьледаваньня ў Прэс-клюбе і публікуе ягоныя вынікі.

​

«Мяне шакавала, што такое дасьледаваньне наогул зьявілася»

Найбольшая каштоўнасьць дасьледаваньня ў тым, што яно ўвогуле зьявілася, сказаў на абмеркаваньні Зьміцер Герыловіч, старшыня Беларускай нацыянальнай моладзевай рады «Рада».

Адказы беларускай моладзі адрозьніваюцца па большасьці пытаньняў. Напрыклад, беларусы часьцей за суседзяў былі за мяжой і часьцей за суседзяў хацелі б зьехаць за мяжу на сталае пражываньне.

Зьміцер Герыловіч (зь мікрафонам)
Зьміцер Герыловіч (зь мікрафонам)

«Верагодна, гэта тлумачыцца невялікімі памерамі краіны, яе памежным станам паміж Расеяй і Эўразьвязам, адноснай эканамічнай стабільнасьцю і распаўсюджаным сярод моладзі жаданьнем зьехаць з краіны, — пішуць аўтары дакладу. — Магчыма, гэты вынік варты асобнага абмеркаваньня на сэмінарах у Менску».

Дасьледаваньне чарговым разам паказала, што беларуская моладзь застаецца вельмі апалітычнай у параўнаньні з расейцамі і ўкраінцамі.

Данііл Лаўрэцкі
Данііл Лаўрэцкі

«Апалітычнасьць і робіць сытуацыю ў краіне дрэннай, — лічыць Данііл Лаўрэцкі, адзін з кіраўнікоў студэнцкай арганізацыі „Задзіночаньне беларускіх студэнтаў“. — Бо ў постсавецкіх краінах у людзей вельмі слабая палітычная адукацыя».

«Ніхто з моладзі ня хоча браць на сябе адказнасьць, каб станавіцца лідэрам нацыі»

Беларуская моладзь найменш гатовая да радыкальных пераменаў, найменш гатовая сама ўдзельнічаць у зьменах у краіне.

«У Беларусі ўсё, што зьвязана з публічным выказваньнем сваёй пазыцыі, набірае меншы працэнт у параўнаньні з адказамі расейскіх і ўкраінскіх рэспандэнтаў», — пішуць аўтары дасьледаваньня.

Пра гэта ж кажуць і лідэры моладзевых арганізацый. Ганна Агеева, сябра праўленьня моладзевага адукацыйнага цэнтру «Фіальта», кажа, што яе арганізацыя застаецца па-за палітыкай, але фармуе грамадзянскую супольнасьць празь лякальныя праекты.

Ганна Агеева
Ганна Агеева

«У Беларусі сьвядома ня хочацца займацца палітыкай, — кажа Ганна. — Але я вельмі веру ў невялікія зьмены, якія пачынаюцца зьнізу, нізавыя ініцыятывы вырашэньня праблем».

Апытаньне паказала, што для беларускай моладзі няма палітычных лідэраў. Самыя папулярныя палітыкі, якія, на думку моладзі, могуць прапанаваць новыя ідэі, — гэта Аляксандар Лукашэнка і прэм’ер-міністар Румас. Разам яны набралі 3%. У Расеі і Ўкраіне дзейныя палітыкі таксама непапулярныя, але яны маюць большы працэнт.

«Зараз з моладзі ніхто не захоча ўзяць на сябе такую адказнасьць (стаць лідэрам нацыі. — РС), — сказала Аліна Нагорная, заснавальніца грамадзкага руху „Дзея“. — Любы чалавек можа стаць прэзыдэнтам. Але пытаньне — навошта? Цяпер сытуацыя непрадказальная. І невядома, хто прыйдзе да ўлады (пасьля Лукашэнкі. — РС): ці вялікі патрыёт, ці вялікі махляр».

«Апалітычных моладзевых арганізацый ня можа быць. Яны ці трапляюць пад уплыў уладаў, ці становяцца апазыцыйнымі»

Аліна Нагорная
Аліна Нагорная

Ці могуць моладзевыя арганізацыя доўгі час заставацца апалітычнымі? У Расеі — дакладна не. Пра гэта казаў Ільля Касыгін, грамадзкі актывіст з Уладзіміра. Ён кажа, што любая грамадзкая арганізацыя ў хуткім часе або акажацца ўключаная ва ўладныя структуры, або стане апазыцыйнай.

«Ты або на мітынгі пачынаеш хадзіць і ўваходзіш у прапуцінскія палітычныя структуры, або пачынаеш крытыкаваць улады. Улады цябе запісваюць у апазыцыянэры і пачынаюць з табой змагацца», — сказаў Касыгін.

Тое самае адбываецца і ў Беларусі, кажа Зьміцер Герыловіч. У краіне няма супрацы паміж моладзевымі арганізацыямі і ўладамі.

«Нам бракуе супрацы зь дзяржаўнымі органамі, якія павінны прымаць рашэньні, што тычацца моладзі. Дабрацца да Міністэрства адукацыі амаль немагчыма. Моладзевыя арганізацыі ня могуць нават трапіць у школы ў пазаклясныя гадзіны, каб распавесьці, чым яны займаюцца», — сказаў Герыловіч.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Крыху больш за паўгода працуе праект Women in Tech, разлічаны на навучанне IT-прафесіям жанчын, асабліва тых, якія праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі
    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип