У Чарнігаве адкрылі і асвяцілі інфармацыйную дошку, прысвечаную беларускаму публіцысту і змагару супраць расійскага імперыялізму Кастусю Каліноўскаму, піша «Штодзень».
Фота: ФБ-акаўнт Аляксанра Ясенчука
Чын асвячэння здзейсніў архіепіскап Наваградскі і Паўночнаамерыканскі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў (Логін).
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: старшыня дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» і кіраўнік беларускай дыяспары ва Украіне Аляксей Францкевіч, капелан айцец Яўген Орда, дэпутат абласнога савета Алег Шпак, а таксама валанцёр Аляксандр Ясянчук.
«Наша каманда падтрымлівае барацьбу беларускага народа за незалежнасць і вольную будучыню. На мінулым тыдні мы перадалі дапамогу беларускаму падраздзяленню, якое ваюе ў складзе Сіл БПЛА Узброеных сіл Украіны: коптар Mavic 3 Pro, лекі, маніторы і іншае неабходнае абсталяванне. Разам — да перамогі!», — паведамляе Аляксанр Ясянчук.
Дарэчы, у Чарнігаве адна з вуліц носіць імя Кастуся Каліноўскага.