“Айчына” ад Уладзімера Арлова і Паўла Татарнікава. Аўтограф-сесія – у “Акадэмкнізе” 19 студзеня

У наступны чацвер у кнігарні “Акадэмкніга” (Мінск, пр. Незалежнасці, 72) з 17.00 да 20.00 адбудзецца аўтограф-сесія з нагоды выхаду першай ілюстраванай гісторыі Беларусі для дзяцей і падлеткаў “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”.

Удзел возьмуць:

– Уладзімір Арлоў, пісьменнік;

– Павел Татарнікаў, мастак;

– Павел Бераговіч, фундатар.

Пад час аўтограф-сесіі кніга будзе прадавацца са зніжкай.

Уваход вольны!