• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
06.07.2022 | Культура

У Батумі прайшоў вечар беларускай паэзіі

Вялізны бел-чырвона-белы сцяг, выстава дзіцячых малюнкаў, чарга дзяцей рознага ўзросту перад імправізаванай сцэнай. Такую карціну маглі назіраць мінакі ўвечары 5 ліпеня ля летняга тэатра ў Батумі. Тут праходзілі вечар беларускай паэзіі і конкурс дзіцячых малюнкаў.


01.jpg

Мерапрыемства ладзілася ў межах дзён беларускай культуры, якія распачаліся 4 ліпеня майстар-класам па стварэнні традыцыйнай беларускай лялькі-мотанкі і так званым дранік-фэстам. Дранікі ў падарунак сябрам-беларусам гатавалі ўкраінцы разам з шэф-поварам рэстарана Adjika. А ствараць лялькі-мотанкі набралася столькі жадаючых, што арганізатарам давялося ладзіць адразу 2 майстар-класы замест аднаго.

03.jpg

Вяртаючыся да вечара 5 ліпеня, вядоўца Антон заахвочваў дзяцей і дарослых падыходзіць да мікрафона і чытаць вершы на беларускай мове або пра Беларусь. Выявілася, што маленькіх удзельнікаў свята заахвочваць асабліва не трэба. Нават невялічкая чарга сабралася з жадаючых выступіць.

05.jpg

Як прызнаўся, пазней у размове Антон, ён не чакаў, што будзе столькі жадаючых, і што дзеці так добра падрыхтуюцца.

06.jpg

«Добра, што ладзяцца такія мерыпрыемствы, яны насамрэч вельмі патрэбныя», — заўважыў Антон, гэта дае надзею, што ёсць будучыня ў Беларусі і ў беларускай мовы.

Са сцэны гучалі як вершы беларускіх «класікаў», так і вершы сучасных беларускіх паэтаў, у тым ліку і паэтаў-палітвязняў.

02_Соф'я.jpg Дзяўчынка Соф’я прычытала са сцэны некалькі ўласных вершаў

Ад вершаў плаўна перайшлі да песень. Спявалі дзіцячыя песенькі дзеткі разам з бацькамі. Адзін з удзельнікаў вечара прыемна ўразіў усіх прысутных шыкоўным выкананнем песняроўскай «Малітвы».

07.jpg

Мастацкі кіраўнік хору «Пілігрымы» (Мінск), а з нядаўняга часу і кіраўнік спеўных беларускіх гурткоў у Батумі, Любоў Шпакоўская разам з сяброўкай заспявала «Купалінку». Любоў распавяла гісторыю стварэння гэтай вядомай усім песні. Часцяком яе памылкова залічваюць да народных песень, а насамрэч народныя толькі словы, а мелодыя мае свайго аўтара — музыку да «Купалінкі» напісаў кампазітар Уладзімір Тэраўскі.

08_Любоў.jpg

Любоў Шпакоўская (з мікрафонам)

Да беларускага свята далучыліся і ўкраінцы, прачытаўшы са сцэны некалькі вершаў на украінскай мове.

09.jpg

Побач са сцэнай зладзілі выставу дзіцячых малюнкаў на тэму «Любімае месца. Мая Беларусь». Некаторыя ўдзельнікі прынеслі малюнкі з сабой, але можна было намаляваць іх і непасрэдна на месцы. Для гэтага арганізатары адмыслова падрыхтавалі некалькі сталоў і ўсё неабходнае для малявання.

12.jpg

10.jpg

Тут жа можна было напісаць і лісты-пажаданні для Беларусі ды пачапіць іх побач з малюнкамі на выставу.

18.jpg

14.jpg

16.jpg

17.jpg

Вечар паэзіі скончыўся, але беларускія дні ў Батумі працягваюцца. Сёння, увечары, ля БДУ імя Шота Руставелі адбудзецца святкаванне Купалля. У праграме: купальскія песні ля возера, карагоды, народныя танцы і пляценне вянкоў.

Таксама ў межах тыдня беларускай культуры будзе творчая сустрэча з пісьменніцай Наталкай Харытанюк, прагляды беларускіх фільмаў, канцэрт беларускіх музыкаў ды іншыя мерапрыемствы.
Падрабязную праграму глядзіце тут. 

Чытайце яшчэ: Дні беларускай культуры па ўсім свеце: BELARUS MUST GO ON!


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ

Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні ўстаноўленага парадку калоніі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі

Для зручнасці пакупнікоў увядуць дадатковую маркіроўку для адзення, якое падыходзіць у якасці школьнай формы. Пра гэта...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Замежжа

Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе

Спявачка, кінавытворца і прадзюсарка Воля Дземка, якая жыве ў Сіэтле (ЗША), рупліва збірае і рэстаўруе аўтэнтычныя беларускія...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»

Лета — самы час для вандровак. Падарожнікаў, што завітаюць у самы маленькі горад Беларусі Дзісну, чакае шмат цікавага....

Апошнія навіны

    Грамадства
    Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ
    Грамадства Краіна
    Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі
    Культура Грамадства Замежжа
    Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
    Вандруем разам
    7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»
    Грамадства
    Былому галоўнаму рэдактару «Борисовских новостей» далі 15 сутак арышту
    Грамадства
    Гродзенскі суд ліквідуе дабрачынны фонд «Наша Карэліччына»
    Культура Беларусы свету
    Ручнікі і накідкі для ложка, пашытыя беларускай у 1940-50-я гады, захоўвае музей Рэспублікі Комі
    Грамадства Замежжа Мастацтва
    У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі», якая складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў
    Грамадства
    «Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не пераўтварыцца ў рабоў
    Краіна Каранавірус
    У Беларусі выяўлены новы штам каронавіруса «амікрон-ніндзя». Чым ён небяспечны?
    Краіна
    Экасцежку з зонай для прагулак басанож адкрыюць у Мінску
    Адукацыя Беларусы свету
    У Варшаве пачынаюць сваю працу школа і садок для беларускіх дзяцей «Я дома». Ідзе набор вучняў
    Замежжа Гісторыя Беларусы свету
    У Лондане адбудзецца куратарскі тур па выставе «Няскораныя»
    Грамадства
    На Паўла Белавуса завялі новую крымінальную справу — за «здраду дзяржаве»
    Грамадства Беларусы свету
    З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў

Афіша

  • 11.08 — 10.08

    Лекцыя-гутарка з Ганнай Дзягель у Вільні

  • 11.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 11.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 11.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 11.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 11.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 11.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 11.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Сержука Доўгушава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM