Беларусаў запрашаюць разам запісаць аўдыякнігу «Мова 404»

Каманды праектаў «Кніжны Воз» і audiobooks.by распачынаюць сумесны праект — ствараем разам аўдыякнігу «Мова 404» Аліны Нагорнай, паведамляе Беларускі ПЭН.


photo_2022-09-20_10-42-37.jpg

Далучыцца можа кожны, хто жадае паспрабаваць свае сілы ў агучцы — незалежна ад узросту, валодання беларускай мовай і досведу. Кожны ўдзельнік атрымае некалькі гісторый з кнігі, якія ён мусіць начытаць. 

Цягам праекта з удзельнікамі будзе працаваць прафесійная каманда рэдактараў, гукарэжысёраў і актораў. Напрыканцы запісаная аўдыякніга будзе выдадзеная бясплатна на падкастах і ў крамах. 

Як далучыцца? Запоўніць заяўку па спасылцы. Дэдлайн — 3 кастрычніка. 

Пад вокладкай кнігі Аліны Нагорнай «Мова 404», выдадзенай год таму, сабраныя рэальныя гісторыі людзей, якія размаўляюць у Беларусі па-беларуску.

Чытайце яшчэ:
Аліна Нагорная: «Беларуская мова робіць мяне мной»

Стваральнік сайта audiobooks.by Мікіта Белаглазаў: «Беларуская культура — мая. І для мяне гэта важна»