Выдадзены беларускамоўны нотны сшытак

Суполка беларускамоўных выкладчыкаў музыкі «Muzyka bielaruskaj» падрыхтавала беларускамоўны нотны сшытак. У ім беларускамоўная не толькі вокладка, а яшчэ і два форзацы з самай карыснай інфармацыяй для музыкаў-пачаткоўцаў — назвамі нот, памераў, працягласцяў і знакаў альтэрацыі, а таксама квінтавым кругам.


01.jpg

«Гэта былі доўгія, але цікавыя месяцы працы, якія нарэшце скончыліся і цяпер мы можам аб’явіць, што мы выпусцілі беларускамоўны нотны сшытак!» — напісалі на сваёй старонцы ў інстаграм укладальнікі сшытка.

photo_2023-03-07_18-44-03 (3).jpg

photo_2023-03-07_18-44-03.jpg

Як набыць?

На дадзены момант можна набыць сшыткі, звярнуўшыся ў дырэкт інстаграма muzykabielaruskaj альбо ў бот зваротнай сувязі ў тэлеграме @muzbiel_bot. У самы бліжэйшы час сшыткі з’явяцца і ў кніжных крамах, абяцаюць аўтары сшытка.

Нагадаем, тэлеграм-канал «Muzyka bielaruskaj» стварыў выкладчык музыкі Ягор Цюкін. Штотыдзень на канале публікуецца цікавая інфармацыя для выкладчыкаў і аматараў акадэмічнай музыкі па-беларуску

Як ён прыйшоў да беларускасці і чаму важна вывучаць вузкія прадметы на беларускай мове, Ягор распавядаў рэдакцыі budzma.org у інтэрв’ю:

Акадэмічная музыка па-беларуску: як настаўнік перайшоў на беларускую і стварае на мове адукацыйныя матэрыялы