Запісвайцеся! Беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі чакаюць вучняў

Яшчэ ёсць шанец уратаваць і без таго нешматлікія беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі. Гэта заклікаюць зрабіць у сацсетках неабыякавыя беларусы, піша «Новы Час».


10.jpg

Вучняў шукаюць у трэці клас Заслаўскай гімназіі. «Яшчэ крыху — і адзіны на ўвесь горад клас з беларускай мовай навучання можа знікнуць», — пішуць актывісты.

У гарадзенскую школу № 34 пададзеная толькі адна заяўка ў беларускамоўны першы клас. Каб ён адкрыўся, патрэбна яшчэ 1−2 заяўкі.

Вы з Заслаўя або з Гародні? Хочаце, каб дзіця навучалася па-беларуску? Падайце заяўку ў клас з беларускай мовай навучання!