• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.03.2013 | Замежжа Беларуская мова

Беларуская мова ў Румыніі

Курсы беларускай мовы апошнім часам сталі трэндам. Людзі збіраюцца ў беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх гарадах, каб разам вывучаць мову Купалы, Коласа і Глеба Лабадзенкі. Аматараў беларускае мовы ўдалося адшукаць нават у Румыніі, а вынікам іх прагі да беларушчыны стаў беларуска-румынскі размоўнік, які цяпер можна віртуальна пагартаць на “Будзьме”.

 

Перадусім размоўнік рабіўся для наведнікаў курсаў беларускай мовы, якія валанцёрка Ганка Барадзіна вяла цягам 5 месяцаў у сталіцы Трансільваніі, горадзе Клуж-Напока. Румыны дапамагалі з перакладамі і націскамі, а аўстрыячка, француз і латышка, якія таксама наведвалі курсы, радаваліся ўдвая болей: цяпер яны змогуць успомніць і румынскую, і беларускую разам.

Акрамя звычайных, неабходных для выжывання фразаў і мінімальнай граматычна-фанетычнай даведкі ў размоўніку ёсць карысныя нататкі для беларускіх падарожнікаў у Румыніі (уся праўда пра Дракулу, цыганоў і мамалыгу), а таксама караценькі румынска-беларускі слоўнік на 100 словаў, самых распаўсюджаных у румынскай мове.

Ганка Барадзіна пра ідэю стварэння размоўніка:

“Калі перад ад’ездам у Румынію я шукала хоць які падручнік па мове, у кнігарнях не знайшла абсалютна нічога. Цяпер жа, асвоіўшы румынскую за 7 месяцаў на неблагім узроўні, я не захацела пакідаць гэтыя веды без асэнсаванага выніку. Да таго ж мае вучні, з якімі мы ўжо з першых заняткаў здзіўлена заўважалі немалое падабенства паміж нашымі мовамі, захапіліся ідэяй размоўніка не менш за мяне. Спадзяюся, кніжка натхніць каго-небудзь на наведванне Румыніі або вывучэнне яшчэ адной мовы. Румынскія аўтары размоўніка сур’ёзна збіраюцца адкрываць для сябе Беларусь – моўны фундамент для гэтага ў іх ужо ёсць!”

Размоўнік будзе карысным для тых, хто збіраецца падарожнічаць па Румыніі, для аматараў моваў і проста цікаўных.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фэст, выставы, фэст гістарычнай...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Вандруем разам

Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя

Мінулым разам мы вандравалі па неафіцыйнай культурнай сталіцы нашай краіны, горадзе каралёў — Гродна. Гэтым разам прапануем...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65

Сёння спаўняецца 65 гадоў паэту, музыку, перакладчыку, адному з пачынальнікаў беларускай аўтарскай песні Алесю Камоцкаму....

Апошнія навіны

    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска
    Трызуб і Пагоня
    Што трэба ведаць пра войны Беларусі і Украіны з Масковіяй? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»
    Літаратура
    Сучасная польская проза: 6 кніг, якія варта прачытаць беларусам
    Кіно
    Што паглядзець дзеткам: беларускія мультфільмы

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип