• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.09.2022 | Кіно Беларусы свету

«Беларуская праграма будзе даволі смелая». Дырэктарка кінафэсту «Паўночнае ззянне» – пра тое, якім фэст будзе сёлета

Добра знаёмы беларусам кінафестываль «Паўночнае ззянне» пройдзе з 20 па 30 лістапада. Восьмы яго выпуск стане асаблівым: нарэшце фільмы можна будзе паглядзець не толькі анлайн, як папярэднія два гады, але і ўжывую. Больш падрабязна пра гэта і іншае CityDog.io пагаварыў са стваральніцай і дырэктаркай кінафэсту Воляй Чайкоўскай.


45041872_2263866777019114_4741957002194845696_n.jpgВоля Чайкоўская. Фота са старонкі фестывалю ў Фэйсбуку 

Чаго чакаць ад фестывалю сёлета: «Хочам паказаць беларускае кіно ў паўночнаеўрапейскіх краінах»

— Воля, раскажыце пра галоўныя фішкі фестывалю сёлета. Што цікавага будзе ў праграме?

— Мы яшчэ працуем над праграмай фестывалю і плануем анансаваць яе недзе ў другой палове кастрычніка. Таму падрабязнасці расказаць пакуль не магу. Але ўжо дакладна вядома, што сёлета фестываль упершыню пройдзе ў гібрыдным фармаце. Сітуацыя, якія склаліся, і крэатыўнасць каманды прывялі да рашэння арганізаваць івэнт і анлайн, і афлайн.

Фільмы анлайн мы будзем паказваць для беларусаў, якія жывуць у Беларусі і за мяжой. Гэта датычыцца і міжнароднай праграмы — паўночнаеўрапейскае і балтыйскае кіно, — і беларускай.

Таксама мы будзем рабіць калабарацыі з кінатэатрамі ў трох гарадах: Таліне, Вільні і Стакгольме. Там будзе ісці толькі беларуская праграма. Гэта можна лічыць своеасаблівым эксперыментам: нам ужо вельмі хочацца вярнуцца з кінапаказамі ў афлайн, у рэальнае жыццё, але, паколькі зрабіць гэта ў Мінску пакуль няма магчымасці, мы вырашылі паспрабаваць такі варыянт.

— А чаму для калабарацыі вы спыніліся менавіта на Таліне, Вільні і Стакгольме? Там лёгка пайшлі вам насустрач?

— Кожны год канцэпцыя фестывалю такая: мы паказваем паўночнаеўрапейскае і балтыйскае кіно ў Беларусі, а сёлета хочам паказаць беларускае ў паўночнаеўрапейскіх краінах. Мы глядзелі, дзе найбольш актыўныя беларускія дыяспары, дзе мясцовыя партнёры больш ахвотна ідуць нам насустрач, а таксама арыентаваліся на маштаб, які рэальна зможа пацягнуць наша каманда.

Талін лагічна было абраць, таму што я знаходжуся ў гэтым горадзе. Тут жа мы закалабіліся з мясцовым штогадовым кінафестывалем «Цёмныя ночы» (Pimedate Ööde Filmifestival; PÖFF) — ён будзе хосціць нашу беларускую праграму. У Вільні ў прынцыпе вялікая дыяспара, а са Стагкольмам вельмі добры кантакт.

Усё склалася абсалютна лёгка: там і «Паўночнае ззянне» ўжо ўсе ведаюць, і мяне як фаўндарку і прадзюсарку. Так што праблем з устанаўленнем кантактаў не было.

Без имени-3.jpg

Якія тэмы рэжысёры ўздымаюць у сваіх працах? «Жанчыны рэжысуюць, жанчыны прадзюсуюць і ўздымаюць шмат жаночых тэм»

— Як змянілася беларуская аўдыторыя?

— Складанае пытанне, бо гэта, зноў жа, цяжка адсачыць у дынаміцы. Адзінае, я бачу, што да фестывалю, да якасці праграмы ў аўдыторыі склаўся давер. У нас няма задачы здзівіць гледача, хаця ў нейкім сэнсе мы, магчыма, і здольныя агаломшыць. Калі яшчэ фестываль праходзіў у Мінску, у кінатэатры «Мір», мы паказвалі, напрыклад, фільмы, звязаныя з ЛГБТ-тэмай, палітычнымі тэмамі. І многія сапраўды дзівіліся, як нам удалося ў цэнтры горада паказаць такое.

Але ўсё ж нашая галоўная задача — зрабіць класны фестываль міжнароднага ўзроўню, якім бы нашы беларускія гледачы ганарыліся. Фестываль, які мог бы дапамагаць беларускай кінаіндустрыі і ў цэлым беларускаму грамадству ісці па правільным шляху развіцця — эмпатычным і свабодным.

— Пра што часцей за ўсё цяпер здымаюць кіно?

— У скандынаўскім і балтыйскім кіно, можна сказаць, склаўся мэйнстрым: жанчыны рэжысуюць, жанчыны прадзюсуюць і падымаюць у кіно шмат жаночых тэм, у тым ліку і табуяваных. Асабліва ў Скандынавіі пра гэта гавораць вельмі адкрыта і вельмі шмат.

Інклюзіўнасць, тэмы, звязаныя з кам’юніці ЛГБТ+, з эмацыйнымі або псіхічнымі асаблівасцямі, з унутраным светам, з усвядомленасцю, — пра ўсё гэта зараз вельмі шмат гавораць. Ёсць таксама фільмы, якія ўздымаюць тэмы лакальных культур: напрыклад, вельмі цікавы фільм пра суперпапулярны ў 70-я эстонскі рок-гурт — са сваёй ідэалогіяй, візуальнай часткай. Такое кіно мы таксама будзем паказваць.

А вось фільмаў пра пандэмію, каранцін, як ні дзіўна, няшмат. Неяк усё гэта прайшло, нібы і не было. Так, дзесьці праслізгвае ў сюжэце нешта такое, але ў любым выпадку зараз гэта сапраўды не ключавая тэма.

Таксама вельмі папулярная тэма бежанства — і яна якраз карэлюе з нашым маніфестам. Усе метамарфозы, абставіны, складанасці, звязаныя з адарванасцю ад сваіх каранёў, пераездам, — пра ўсё гэта таксама імкнуцца гаварыць.

— Гэтыя ж тэмы ўздымаюць і беларускія рэжысёры?

— Так, тэмы бежанства, уцёкаў ад рэальнасці, эміграцыі, вядома, хвалююць па зразумелых прычынах. Скажу, што беларуская праграма ў цэлым будзе даволі смелая, у тым ліку на тэмы, якія баляць зараз многім беларусам: падзеі 2020 года і ўсё, што далей адбывалася адносна іх. Плюс будуць цікавыя эксперыментальныя фільмы, якія ніяк не звязаныя з нейкім пэўным прамежкам часу.

krists-luhaers-AtPWnYNDJnM-unsplash.jpeg

Як два няпростыя для Беларусі гады адбіліся на фестывалі? «Мы павінны працягваць дзеля хоць нейкага развіцця беларускага кіно»

— Гэтыя два гады для многіх праектаў сталі пераломнымі. У вас была думка, што фестываль спыніць існаванне?

— Вядома! У 2020 годзе мы пераносілі дату фэсту двойчы, а ў 2021-м увогуле не ведалі, як яго праводзіць: якія фільмы паказваць, як піярыць, як камунікаваць. Увесь гэты час увесь час сутыкаліся са складанасцямі. Кінафестывалі ў прынцыпе заўсёды змагаюцца за фінансаванне, прэм’еры, гасцей і іншае. Гэта датычыцца і маштабных кінапраектаў — талінскі кінафэст, берлінскі, канскі і іншыя, — у якіх каманды і бюджэты нашмат большыя. Адзінае, у іх не так востра стаіць пытанне выжывання, як у нас.

Але мы даўно ўжо робім «Паўночнае ззянне» — і не можам спыніцца. Адчуваем адказнасць і разумеем, што павінны працягваць для нашых гледачоў і для нейкага развіцця беларускага кіно і беларускага фестывальнага цыкла. Можа быць, наш прыклад такой «жывучасці» натхніць іншыя праекты і івэнты імкнуцца заставацца на плаву.

— А з пераходам у анлайн не ці згубілася частка аўдыторыі?

— Мы стараемся адсочваць аўдыторыю — за два гады ў анлайн-фармаце яна не згубілася. Хоць, калі шчыра, гэта вельмі складана адсачыць: мы не знаходзімся ў стане стабільнасці, у нас увесь час змяняюцца ўводныя даныя. Але нават так мы бачым, што нашым гледачам фестываль цікавы, а ў 2021-м паказчыкі нават крыху павялічыліся. Вядома, гэта не мільённая аўдыторыя, на жаль, але ў той жа час, улічваючы ўмовы, у якіх мы зараз працуем, не даводзіцца быць занадта ўжо прагным да гледача.

Фота: архіў гераіні, Unsplash

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип