Беларускі Калегіюм — першая ў незалежнай Беларусі платформа дадатковай адукацыі, заснаваная ў 1997 годзе, запрашае на навучанне ў 2022-2023 годзе.
Навучанне будзе адбывацца па індывідуальнай праграме. Гэта значыць, што пасля паступлення ў Калегіюм студэнты могуць выбраць: альбо разам з усімі прайсці двухгадовую праграму заняткаў, альбо скласці ўласны план работы, творачы з наяўных курсаў і майстар-класаў, работы ў семінарах і праектах індывідуальную навучальную праграму.
У аснове навучання — работа на даследчых / творчых семінарах (выкладчыкі — Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Ганна Севярынец, Вінцук Вячорка, Павал Баркоўскі), а таксама на лекцыях і майстар-класах вядомых інтэлектуалаў, навукоўцаў, журналістаў, творчых асобаў.
Навучанне ў Калегіюме займае два гады. У асобных выпадках індывідуальная праграма можа быць як карацейшая, так і даўжэйшая.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў або асобы з вышэйшай адукацыяй. Калі вы студэнт(-ка) малодшых курсаў, у асобных выпадках можа быць зроблена выключэнне.
Дэдлайн для аплікацый — да 14 кастрычніка (уключна).
Пачатак заняткаў — 18 кастрычніка 2022 года.
Навучанне бясплатнае і будзе праходзіць анлайн.
Больш пра навучанне ў Беларускім калегіюме чытайце на сайце.
Падаць заяўку на навучанне можна тут.