• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
05.08.2022 | Грамадства Гісторыя

Беларускі суд. Фігуранты справы аб забойствах атрымалі высокія дзяржаўныя пасады

Гэтыя падзеі адбыліся на паўднёвым усходзе Беларусі, на рацэ Сож, каля Рэчыцкай пушчы ў 1762 годзе. Гісторыя аб судовым працэсе, выраку і наступствах для абвінавачаных, якую цалкам можна ўявіць і ў сёньняшняй Беларусі, піша «Новы Час».


148.jpg

Галоўныя дзеючыя асобы гэтай падзеі наступныя: шляхцічы Антоні Грынкевіч, і яго сын Стэфан, вялікая сям’я шляхцічаў Драбышэўскіх — Тэадор, Стэфан, Міхал, Ян, Аляксандар. Усе яны жылі і мелі маёнткі ў ваколіцы Сапагі, што знаходзілася каля Кармы ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства. Разам зь імі перад судом былі Антоні Казлоўскі, што займаў пасаду лоўчага Смаленскага ваяводзтва, Анджэй Рудніцкі, Казімір Кубліцкі і Юзэф Каласоўскі.

А адбылося вось што. У 1762 годзе, бліжэй да канца лета, паны Драбышэўскія наехалі на сенажаць ва ўрочышчы, якое называецца Ланіца, на рацэ Сож, недалёк ад маёнтку Кармы (у дакумэнце дадаткова пазначаецца, што ў той час там была пушча). Драбышэўскія разам з уласнымі 75-ці сялянамі адабралі вазы з сенам, што належылі іншаму шляхцічу — пану Васькоўскаму, і прывезьлі да сябе, у маёнтак Сапагі. Уявіце сабе гэты атрад у восемь дзясяткаў чалавек, які ідзе захопліваць сена.

149.jpg

Тыя, хто быў сьведкам абрабаваньня, у хуткім часе перадалі інфармацыю ў панскі двор. Тады кармянскі пан Васькоўскі даслаў некалькі дзясяткаў сялянаў з коннымі падводамі зьбіраць астатняе сена, што засталося. Яны мелі пры сабе некалькі дзясяткаў стрэльбаў, каб абараніцца ад рабаўнікоў. Але Драбышэўскія, Грынкевічы, Казлоўскі, Рудніцкі, Кубліцкі зрабілі засаду са сваімі жаўнерамі на сялянаў. Пяць нявінных людзей былі забітыя і сем былі сьмяротна падстрэленыя (можна зрабіць выснову, што і гэтыя сем у выніку памерлі). Іншым зламалі рэбры, а таксама, як сьцьвярджае судовая справа, «тыранічна і бязьлітасна білі. Яны білі, мардавалі, патапілі і распранулі 40 чалавек. 30 коней патапілі ў Сожы і цяжка апісаць пяром, чым яны займаліся».

Бойка была маштабнай. Можна меркаваць, што ў ёй бралі ўдзел сто і болей чалавек з абодвух бакоў.

Чатырох з забітых на полі даставілі ў суседняе паселішча Хіжава. Мы нават ведаем імёны гэтых памерлых. Сяляне Юрка Шымантовіч, Амельлян Пятрушонак, Аўтух Лысьцёг, шляхціч Халімон Караткевіч, а пятага — Марціна Чумачонка — пакінулі ў полі.

150.jpg
Пачатак судовай справы аб забойствах і рабаваньні. 1762 год

На судзе таксама выявілася, што Антоні Казлоўскі і Казімір Кубліцкі на трактах і розных дарогах зьдзяйсьняюць гвалтоўныя дзеяньні. Яны калечаць людзей, забіраюць збожжа і коней. Што цікава, іх ахвярамі станавіліся «як габрэі, так і падданыя воласьці Кармянскай». Казлоўскі і Кубліцкі пагражалі сьмерцю афіцыйным асобам і звычайным людзям.

Чытаць па тэме: Забойствы, хабары, катаванні. Самыя вядомыя злачынствы ХІХ стагоддзя на прыкладзе Гродна

Суд Рэчыцкага павету ў складзе шляхцічаў Фларыяна Быкоўскага, Людвіка Васілеўскага і Францішка Парчэўскага пасьля разгляду справы вынес свой вырак. Казіміра Кубліцкага і яго злачынцаў жаўнераў разам з Антоніем Казлоўскім, Анджэем Рудніцкім, а таксама Драбышэўскімі — Тэадорам, Стэфанам, Міхалам, Янам, Аляксандрам і Грынкевічамі — Антоніем і Стэфанам перасьледваць і загадаць аплаціць мінімум 100 тысячаў польскіх злотых за ўчынены гвалт.

Ці шмат гэта за 12 забойстваў, рабаваньне і гвалт?

Паспрабуем суаднесьці вядомыя на 1760-я гады кошты ў Вялікім Княстве Літоўскім з сучаснымі коштамі. Напрыклад, у ВКЛ конь каштаваў 100 злотых, а вол — 80. Фальварачак можна было набыць за 2−3 тысячы злотых. Адпаведна, нашым шляхцічам на ўсіх спатрэбілася б набыць каля тысячы каней. Сёньня каня прадаюць прыблізна за 3,5 тысячы беларускіх рублёў. Калі ўлічыць гэты «курс» — атрымліваецца, што штраф шляхцічаў складаў 1.346.000 у пераліку на эўра.

151.jpg

Як зазначае гісторык Герман Брэгер, такіх буйных штрафаў ніколі не выплачвалі. Звычайна бакі дамаўляліся па-за судом пасьля гэтага.

У гэтым жа 1762 годзе Антонія Грынкевіча, Тэадора, Міхала, Якуба, Дамініка Драбышэўскіх з ваколіцы Сапагі яшчэ раз судзілі — гэтым разам за лоўлю рыбы ў чужым возеры і крадзёж мёду. За гэта атрымалі штраф у 500 талераў бітых.

У нашых падсудных праз некалькі гадоў, як бачна далей з дакумэнтаў, усё наладзілася.

У 1765 Міхал Драбышэўскі атрымаў ганаровую пасаду ротмістра Рэчыцкага павету ВКЛ


152.jpgВыява ротмістра ў ВКЛ

Гэта адбылося ўсё ў тым жа судзе, дзе яго абвінавачвалі за тры гады перад прызначэннем. Ротмістар — вайсковае званьне. Міхал Драбышэўскі стаў кіраўніком кавалерыйскай харугвы. На такую пасаду яго вылучыў харунжы (так называлася пасада таго, хто збіраў войска пры пагрозе) Рэчыцкага павету — Юзэф Дзерналовіч з фармулёўкамі, што пан Міхал мае адпаведныя здольнасці і ведае рыцарскія каштоўнасьці.

153.jpg Актыкацыя ротмірства Міхала Драбышэўскага

У 1766 Стэфан Грынкевіч здабыў пасаду вознага (альбо генерала) Рэчыцкага павету ВКЛ


Гэта не вайсковая пасада, але судовая. Так-так, наш падсудны праз чатыры гады пасьля апісаных падзеяў сам атрымлівае прызначэньне ў суд. Вось як гэта апісана ў дакумэнтах: «На рочках траецкіх у горадзе Яго каралеўскай міласьці Рагачове сядзіць перад намі Юзэфам Дамінікам Фашчам, Антоніем Мікалаем Кельчэўскім, Міхалам Маліноўскім судзьдзямі, Міхалам Скарынай судзьдзёй і намесьнікам Яго каралеўскай міласьці пісара — ураднікамі земскімі Стэфан Грынкевіч».

154.jpg
Першая старонка дакумэнта аб прызначэньні Стэфана Грынкевіча

У Статуце ВКЛ 1588 знаходзім тэкст прысягі, якую давалі возныя: «Я, Стэфан Грынкевіч, прысягаю Пану Богу ў Тройцы адзіным у тым, што я, будучы возным у гэтым павеце, маю верна, цнатліва, пабожна і справядліва быць на гэтай пасадзе. (…) Так мне, Божа, дапамажы, а калі не справядлівы — забі».

Мы памятаем, як у 1762 яго абвінавачвалі ў забойствах і рабаваньні, а тут па згодзе кіраўніка дзяржавы пан Грынкевіч атрымлівае пасаду: «Станіслаў Аўгуст з Божай Ласкі Кароль Польскі і Вялікі Князь Літоўскі, Рускі, Прускі, Мазавецкі, Жамойцкі, Кіеўскі, Валынскі, Падляскі, Інфляндзкі, Смаленскі, Северскі і Чарнігаўскі азнаёмлены тым лістом нашым і аб тым падзяліўшыся з інстанцыяй Паноў радных ураднікаў, а менавіта ў Праве паспалітым Статутавым Вялікага Княства Літоўскага — Стэфана Грынкевіча, земяніна і жыхара павету Рэчыцкага памысьлілі яму Генеральства ў тым павеце Рэчыцкім даць. Стэфан Грынкевіч земянін і жыхар павету Рэчыцкага да канца жыцьця свайго бярэ гэтыя функцыі».

155.jpg
Выява вознага (генерала) у ВКЛ

Да гэтага ліста подпіс рукі прыклаў Антоні Пшэзьдзецкі — падканцлер Вялікага Кнства Літоўскага.

Канец жыцьця Стэфана Грынкевіча прыйшоўся на 12 жніўня 1791 у яго ваколіцы Сапагі. Запіс аб смерці знаходзім у метрычных кнігах Журавіцкага касьцёла.

156.jpg
Выпіс з метрычнай кнігі аб сьмерці Стэфана сына Антонія Грынкевіча

Антоні Грынкевіч, яго сын Стэфан Грынкевіч, а таксама Тэадор Драбышэўскі і яго сын Аляксандар Драбышэўскі зьяўляюцца наўпроставымі продкамі аўтара матэрыялу.

Павел Хадзінскі, «Новы Час»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ

Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні ўстаноўленага парадку калоніі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі

Для зручнасці пакупнікоў увядуць дадатковую маркіроўку для адзення, якое падыходзіць у якасці школьнай формы. Пра гэта...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Замежжа

Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе

Спявачка, кінавытворца і прадзюсарка Воля Дземка, якая жыве ў Сіэтле (ЗША), рупліва збірае і рэстаўруе аўтэнтычныя беларускія...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»

Лета — самы час для вандровак. Падарожнікаў, што завітаюць у самы маленькі горад Беларусі Дзісну, чакае шмат цікавага....

Апошнія навіны

    Грамадства
    Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ
    Грамадства Краіна
    Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі
    Культура Грамадства Замежжа
    Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
    Вандруем разам
    7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»
    Грамадства
    Былому галоўнаму рэдактару «Борисовских новостей» далі 15 сутак арышту
    Грамадства
    Гродзенскі суд ліквідуе дабрачынны фонд «Наша Карэліччына»
    Культура Беларусы свету
    Ручнікі і накідкі для ложка, пашытыя беларускай у 1940-50-я гады, захоўвае музей Рэспублікі Комі
    Грамадства Замежжа Мастацтва
    У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі», якая складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў
    Грамадства
    «Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не пераўтварыцца ў рабоў
    Краіна Каранавірус
    У Беларусі выяўлены новы штам каронавіруса «амікрон-ніндзя». Чым ён небяспечны?
    Краіна
    Экасцежку з зонай для прагулак басанож адкрыюць у Мінску
    Адукацыя Беларусы свету
    У Варшаве пачынаюць сваю працу школа і садок для беларускіх дзяцей «Я дома». Ідзе набор вучняў
    Замежжа Гісторыя Беларусы свету
    У Лондане адбудзецца куратарскі тур па выставе «Няскораныя»
    Грамадства
    На Паўла Белавуса завялі новую крымінальную справу — за «здраду дзяржаве»
    Грамадства Беларусы свету
    З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў

Афіша

  • 11.08 — 10.08

    Лекцыя-гутарка з Ганнай Дзягель у Вільні

  • 11.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 11.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 11.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 11.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 11.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 11.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 11.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Сержука Доўгушава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM