Shklatar Collective — гэта аб’яднанне трох беларускіх мастакоў Аляксандра Адамава, Андрэя Анро і Васілісы Палянінай, якія базуюцца ў Варшаве і Берліне. Цяпер у калектыву ёсць інтэрнэт-крама, дзе можна купіць арт-аб’екты, частка з якіх створана ў адзіным экзэмпляры, піша citydog.io.
Як расказвае сам калектыў, мастакі эксперыментуюць з рознымі медыямі і формамі, уключаючы скульптуру, інсталяцыю, жывапіс, графіку, а таксама з сучаснымі тэхналогіямі, такімі як 3D-друк і трохмерная графіка.
На новым сайце прадстаўлены арт-аб’екты, плакаты, сумкі, скульптуры і іншыя аб’екты з прынтамі аўтарства Shklatar Collective. Акрамя таго, на сайце можна прачытаць усю інфармацыю пра мастакоў, а таксама выставы супольнасці, якія прайшлі і маюць адбыцца.