Беларусы Вільні запрашаюць далучыцца да святкавання Купалля

28 чэрвеня Беларускі клуб «Сябрына» ў чарговы раз адзначыць Купалле на беразе Віліі.

Afiša

Традыцыя святкавання беларусамі Вільнюса Купальскага свята на беразе Віліі (Нярыса), якая працякае праз горад, была заснавана яшчэ ў 1911 годзе і адноўленая «Сябрынай» у 2013 годзе.

Што ў праграме?

  • выступы спеўнага гурта «Беларускі Цуд», музычнай капэлы «Ойра»
  • пляценне вянкоў
  • пошукі папараць-кветкі
  • беларускія народныя танцы
  • купальскі крупнік
  • распальванне вогнішча старадаўнім спосабам

Дзе і калі?

Дата: 28 чэрвеня 2025 года
Час: а 17:00 (час мясцовы)
Месца: за Другім пляжам у Валакампяй

Удзел бескаштоўны.

Арганізатары рэкамендуюць сачыць за надвор'ем у дзень свята, а таксама захапіць з сабой коўдру і стравы для пікніка.