• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.12.2022 | Літаратура

Міжнародны праект #FreeAllWords пераклаў творы беларускаага лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага на 8 моваў

Напярэдадні ўручэння Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму два яго творы «Карычневы сшытак» і «Мары» былі перакладзены на 8 моваў дзякуючы міжнароднаму праекту Рады еўрапейскіх пісьменнікаў (EWC) #FreeAllWords.

Англійская, дацкая, іспанская, венгерская, французская, літоўская, фінская версіі тэкстаў Алеся Бяляцкага ўжо даступныя на сайце freeallwords.org. Нямецкая версія будзе апублікаваная да Калядаў.


bialiacki-.jpeg

У творах «Карычневы сшытак і «Мары» Бяляцкі яскрава апісвае свае перажыванні падчас свайго першага знаходжання ў турме з 2011 па 2014 год.

«Урыўкі з дзённіка Алеся Бяляцкага дакументуюць страх, гнеў, надзею і боль. Яны нагадваюць нам, што нельга адварочвацца і нельга забывацца на народ Беларусі і яго рэпрэсаваную культуру», — кажа прэзідэнт Еўрапейскай рады пісьменнікаў Ніна Георге.

#FreeAllWords — гэта сумесны праект падтрымкі беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў усіх жанраў, арганізаваны пад эгідай Еўрапейскай рады пісьменнікаў (EWC). #FreeAllWords быў ініцыяваны аўтарскімі аб’яднаннямі A*dS (Аўтары Швейцарыі), Forfatterforbundet (Нарвегія) і супольнасцю беларускіх пісьменнікаў (Беларусь).

У межах праекта #FreeAllWords кароткія, актуальныя і арыгінальныя тэксты, інтэрв’ю, рэпартажы, эсэ, вершы і іншыя літаратурныя формы перакладаюцца на еўрапейскія і міжнародныя мовы і распаўсюджваюцца праз вялікую колькасць разнастайных каналаў сувязі — лічбавыя, друкаваныя, блогі, СМІ і г. д.

З моманту запуску #FreeAllWords у чэрвені 2022 года творы прозы і паэзіі 11 аўтараў з Беларусі і 5-ці з Украіны былі перакладзены на дзевяць моў (дацкая, нямецкая, англійская, фінская, французская, літоўская, румынская, іспанская і венгерская). Усе аўтары, перакладчыкі і тэксты прадстаўлены на сайце #FreeAllWords freeallwords.org. Сродкам масавай інфармацыі і літаратурным установам, а таксама асацыяцыям пісьменнікаў і перакладчыкаў прапануецца свабодна выкарыстоўваць гэтыя тэксты і прадстаўленую даведачную інфармацыю для прыцягнення ўвагі да становішча пісьменнікаў ва Украіне і Беларусі.

Мэта праекта — адзін мільён апублікаваных слоў дзеля захавання міру і свабоды самавыяўлення, дзеля паразумення паміж культурамі і народамі.

Чытайце яшчэ:

10 фактаў пра Алеся Бяляцкага


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў

Дзень еўрапейскіх аўтараў — гэта ініцыятыва Еўрапейскай камісіі пад кіраўніцтвам еўракамісара Марыі Габрыэль. Ініцыятыва мае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип