Бізнес-сустрэча “Invent Yourself” пройдзе ў Менску! – 9 чэрвеня

9 чэрвеня пройдзе бізнес-сустрэча “Invent Yourself”, пры дапамозе ECLAB, з удзелам сузаснавальніка праекта МазгаБойня, Аляксандрам Ханіным,  які падзеліцца з намі сваёй гісторыяй і адкажа на пытанне, навошта ставіць мэты, калі і без іх выдатна?

hanin

Тэма сустрэчы – “Навошта ставіць мэты, калі і без іх выдатна?”. Пачатак сустрэчы ў 11:00.

На сустрэчы мы абмяркуем наступныя тэмы:

  • Мэты, задачы, вынікі. Чаму гэта важна?
  • Адкуль узяць энергію на тое, каб займацца любімай справай?
  • Навошта і адкуль чэрпаць ўнутраную матывацыю?

Што такое бізнес-сустрэчы ад “Invent Yourself”? Гэта дзелавыя гутаркі з экспертамі ў сферы бізнесу і вобласці HR, а таксама адмысловымі гасцямі праекта, якія падзеляцца сваім вопытам і парадамі ў пытаннях працаўладкавання або адкрыцця ўласнага бізнэсу за кубачкам кавы ці гарбаты. Тут можна не толькі даведацца шмат карыснай інфармацыі, але і асабіста пагутарыць са адмысловымі гасцямі праекта “Invent Yourself”. Праект прызначаны для моладзі не старэйшай за 27 гадоў.

Удзельнікі праекту змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама атрымаць каштоўныя веды ў галіне прадпрымальніцтва, фінансаў, стратэгічнага планавання і менеджменту, маркетынгу, аспектаў правы для адкрыцця сваёй справы, а таксама актуальныя і апошнія навіны аб рынку працы ў самых розных сферах дзейнасці. Акрамя таго, важным складнікам ўдзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку.

Удзел у бізнес-сняданку абсалютна бясплатны, аднак патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікі будуць адабраны па заяўках. Зарэгістравацца можна да 7 чэрвеня, уключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежавана (30!).

Паводле арганізатараў