У новым эпізодзе мультсерыяла дзеткі вывучаць колеры вясёлкі.
«Мы з вамі дачакаліся выхаду новай серыі мультфільма пра блізнятаў-важанятаў. Гэтым разам мы вучым назвы колераў вясёлкі і такой з’яве, як адказнасць. Наша каманда рабіла гэты эпізод з асаблівай любоўю, бо ў цяперашнія часы не толькі малым, але і дарослым людзям так неабходна трошку больш колераў, яскравасці і добрых гісторый. Я бясконца ўдзячная ўсім удзельнікам і ўдзельніцам каманды за тое, што нягледзячы на цяжкасці, якія выпалі на іх плечы за апошнія паўгады, яны давялі справу да канца і выявілі жаданне працягваць рабіць казкі, ствараць цуды і павялічваць святло ў гэтым свеце», — піша адна са стваральніц мультфільма Марыя Грыц у сваім фэйсбуку.
Падтрымаць выпуск новага эпізода можна тут.