23 красавіка 2011 г. адбыўся круглы стол, прысвечаны аднаўленню сядзібна-паркавага комплексу Аштрапаў-Гартынгаў, што на ўскрайку былога мястэчка Дукора ў межах сучаснага Пухавіцкага раёна. Сядзіба старадаўняя, вядомая з XVI ст., калі ўваходзіла ў склад маёнтка Бакшты (сучаныя Смілавічы). Сапраўднага росквіту гаспадарка дасягнула ў другой палове XVI ст., калі пры Аштрапах быў узведзены класічны палац, флігель, высаджаны пейзажны парк.
Праўда, да нашага часу захаваўся толькі парк, флігель і ўязная брама ў сядзібу, бо астатнія пабудовы былі падчас вайны знішчаныя савецкімі партызанамі. Але і парэшткі комплексу моцна ўражваюць сваёй манументальнасцю і прыгажосцю, нягледзячы на тое, што нават цяпер яны і не знаходзяцца пад аховай дзяржавы.