15 красавіка ў Івянецкай пасялковай бібліятэцы адбылася вечарына-канцэрт з удзелам паэткі і этнакультуролага Антаніны Хатэнкі, спявачкі Таццяны Матафонавай і паэта, даследчыка беларускай літаратуры Міхася Скоблы.
Івянчане былі ў захапленні ад міні-лекцыі А. Хатэнка пра беларускія народныя звычаі, ад яе вершаў на міфалагічныя тэмы. Падчас выступу Т. Матафонавай неаднаразова з залы раздаваліся выгукі: “Брава!”. А М. Скобла прачытаў пераклады з украінскай сучаснай паэзіі і расказаў цікавую гісторыю, як ён шукаў у Крыме магілу Максіма Багдановіча. На развітанне найбольш актыўныя ўдзельнікі сустрэчы былі ўганараваныя прызамі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.