У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» дзіцячую кнігу Бродскага і кнігу «Айчына: Маляўнiчая гiсторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкi» Уладзіміра Арлова

У Рэспубліканскім Спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явілася «Балада пра маленькi буксiр» Іосіфа Бродскага. Таксама ўлады прызналі «экстрэмісцкай» кнігу Уладзіміра Арлова «Айчына: Маляўнiчая гiсторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкi». Кніга аздобленая шыкоўнымі ілюстрацыямі Паўла Татарнікава.


Адпаведнае рашэнне прынятае 18 кастрычніка судом Цэнтральнага раёна Мінска, паведаляюць праваабаронцы.

Абедзьве кнігі былы выдадзеныя ў выдавецтве «Янушкевіч».

362.jpg

«Балада пра маленькi буксiр» — першае выданне нобелеўскага лаўрэата па лiтаратуры Іосiфа Бродскага на беларускай мове. Сiмвалiчна, што менавіта гэты твор быў першай публiкацыяй знакамiтага рускага паэта ў сябе на радзiме 1962 годзе. У вершы для дзяцей буксiр распавядае пра сваё цiкавае жыццё i прызначэнне.