Распрацоўшчык Аляксей Харытон стварыў бясплатнае дастасаванне “Навіннік” для Android, з дапамогай якога можна чытаць культурніцкія сайты. На сённяшні дзень у rss-стужцы праграмы сайты budzma.org, 34mag.net, generation.by, але спіс плануецца пашырыць.
Спампаваць праграму можна ў Play Маркет. Апроч гэтага дастасавання Аляксей Харытон распрацоўваў гайд па Нясвіжы і дапаможнік па пошуку кватэры ў Мінску.