МаёПрава#2: Што такое булінг? (Відэа)

02.05.2019 Маё права

Пабачыў свет другі ролік у межах праекту "Маё права", які прысвечаны булінгу.

У свежым выпуску разглядаем такую з’яву, як булінг у сучаснай школе. Што такое булінг агулам? Якія віды булінгу існуюць? Што рабіць, калі з ім сутыкаешся? Як не стаць ахвярай? Да каго звяртацца? Да чаго можа прывесці канфлікт, калі ён не вырашаецца доўгі час? Тлумачыць і дае парады Наталля Данілава – выкладчык псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту імя Максіма Танка.


Калі хочаце, каб у наступных выпусках мы разгледзілі вашыя сітуацыі – дасылайце лісты на razam@budzma.org з пазнакай “Маё права”