“Бунт у мастацтве”: курс з 12 лекцый

05.10.2015 Адукацыя

Цэнтр Сучасных Мастацтваў запускае курс лекцый «Бунт у мастацтве: радыкальная адчувальнасць у літаратуры і філасофіі XIX-XX стагоддзяў».

У рамках курсу ў слухачоў будзе магчымасць азнаёміцца з «бунтарскім» бокам некаторых цікавых літаратурных асоб, літаратурных плыняў, а таксама філосафаў.

Пазнаёміцца з усімі гранямі літаратуры дапаможа Юры Урсо — філосаф, педагог, даследчык амерыканскай контркультуры, выпускнік Новай Школы Сацыяльных Даследванняў (Нью-Йорк, ЗША), ЕГУ (Літва), займаецца анты-перфомансамі.

Курс будзе карысны для літаратуразнаўцаў, філосафаў, пісьменнікаў, паэтаў і ўсіх, хто жадае акунуцца ў свет бунтарства.

Курс лекцый складаецца з 12 сустрэч.

Кожны аўторак а 18:00 у Цэнтры Сучасных Мастацтваў.

Слухачы, якія паспяхова скончаць курс, па яго выніках атрымаюць сертыфікат ад Цэнтра Сучасных Мастацтваў.

unnamed (1)

Тэмы заняткаў:

  1. Амерыканскі анархіст Герман Мелвіл і “Мобі Дзік”
  2. Арцюр Рэмбо і Парыжская Камуна
  3. “Бесы” Дастаеўскага
  4. Дыялог з анархізмам Генры Мілера
  5. Антыфашызм Альбера Камю
  6. Палітычныя сімпатыі “прыгнечаных” Жана Жонцы
  7. Анархісцкага вымярэнне “Разбітага Пакалення”
  8. Галоўнае суіцыдальнае агенцтва: чатыры дадаісцскіх самагубства
  9. Абсурднасць бюракратыі ў творчасці Франца Кафкі
  10.  Анархісцкая тэорыя пазнання Вальтэра Беньяміна
  11. Рэвалюцыйны рамантызм Герберта Маркузэ
  12. Антыкаланіялізм Франца Фанон

P.S. Слухачы могуць праслухаць увесь курс і артрымаць сэртыфікат ці быць вольнымі слухачамі, далучаючыся да любой лекцыі.

Цэнтр Сучасных Мастацтваў
Адрас: Някрасава, 3
Час працы: 11.00 – 19.00, серада 13.00 – 21.00

выхадныя: нядзеля, панядзелак
Даведкі па тэлефоне: 262 62 15, 292 93 36

Уваход па квітках ЦСМ