• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.01.2018 | Літаратура

Беларускі хорар паводле Станкевіча. Як так?

Розных жахалак і страшных казак у беларускай літаратуры хапае. Але ёсць і сапраўдныя шэдэўры ў стылі рэальнага хорару… Юры Станкевіч ціха жыве ў Барысаве, з кожнай сваёй новай кніжкі не робіць у інтэрнэце піяр-вэрхалу ў стылі Марціновіча і Бахарэвіча, але ж кнігі яго неверагодна цікавыя, выклікаюць скандалы і спрэчкі… І пры гэтым нават ёсць у праграмах універсітэтаў.

Перш за ўсё кнігі Станкевіча — гэта сацыяльны хорар, жанр для Беларусі вельмі рэдкі. Дзеянне раманаў адбываецца ў недалёкай будучыні. Дзякуючы масавай культуры, дэградацыі розуму і розным вычварэнствам нашага часу свет, паводле аўтара, канчаткова звар’яцеў. Здарылася экалагічная катастрофа, людзі аказаліся ў стане анархіі і ўсё больш пачалі нагадваць паводзінамі жывёл… Хапае тут і фантастыкі, дзе могуць жыць вампіры, а мы ўсе знаходзімся ў сімуляцыі штучнай камп’ютарнай праграмы. У Беларусі ж у гэты час пануюць прыхадні, чужынцы, як называе Юры Станкевіч розных падрабязна апісаных ім кітайцаў, мурынаў, арабаў.Яны вядуць рэй, гандлююць наркотыкамі, учыняюць жахлівыя злачынствы і эксплуатуюць аўтахтонаў, беларусаў-ліцвінаў на іх ужо бязлесай і забруджанай зямлі. Былая Беларусь апынаецца недзе паміж Еўрабіяй і Чайнароссю.

За ўсё гэта Юрыя Станкевіча называюць самым ультраправым сучасным пісьменнікам. Часам на аўтара нападаюць за залішне адкрытыя сэксуальныя сцэны, ксенафобію, гамафобію і расізм. Прынамсі, усё гэтае пры жаданні ў кнігах можна знайсці і ў патрэбным кірунку вытлумачыць. Але з пункту гледжання літаратуры гэтым яго кнігі і асабліва цікавыя. Бо гэта заўсёды скандал і адсутнасць амаль любой паліткарэктнасці. Адмова ад самацэнзуры дае любому аўтару сапраўдны палёт думак. Творчасць Станкевіча непрадказальная, і за кожны новы раман альбо маленькае апавяданне бярэшся з хваляваннем. Яго творы — хутчэй адна з самых жудасных альтэрнатываў, якая можа чакаць чалавецтва і беларусаў. Гэта антыўтопія і фантастыка побач з нацыянальным самавызначэннем і катастрофай усяго беларускага. Усё гэта паказана ў радыкальнай форме гратэску, дзе няма аніякіх акалічнасцяў і сумневаў. Бацька аўтара быў рэпрэсаваны, і Станкевіч вельмі востра перажывае заняпад беларускай мовы, айчынных каштоўнасцяў і гісторыі. Наогул, чытаючы аўтара, можна засумнявацца ў стэрэатыпах наконт беларусаў: рахманасці, памяркоўнасці і талерантнасці. Альбо вам спадабаецца кніга, альбо захочацца ўласнаручна застрэліць пісьменніка. На ўласным досведзе — можна ўвесь тэкст не быць згодным з аўтарам, але кнігу абавязкова дачытаеш і марнаваннем часу тое дакладна не назавеш. Майстэрства, з якім Станкевіч валодае мовай, уражвае. Піша хвостка, з жорсткасцю, так, што адчуваеш увесь імпэт аўтарскіх думак, яго суворую эмацыянальнасць. Можа, таму, што кнігі Станкевіча нікога не пакідаюць раўнадушным, ён вельмі вядомы ў літаратурных колах… Але пры гэтым усім зусім не масавы пісьменнік. І тым не менш — адзін з самых культавых сучаснікаў у літаратуры. І тое цалкам справядліва.

Калі ж параіць, з чаго пачынаць, гэта будзе, вядома, “Любіць ноч — права пацукоў”. Кніга чытаецца на адным дыханні, вастрыня сюжэту не дае перапынку, і застаецца толькі здзіўляцца, да якіх думак і высноў прывядзе цябе неўтаймаваны аўтар.

Зміцер Копаць

Глядзіце таксама:

Тэрарызм у літаратуры. Як Севярынец забіла мову

Сэкс па-беларуску. Хто зойме прывабнае месца?

Як улюбіўся ў прыгажуню Рублеўскую…

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыі музеяў L’Internationale запрашаюць творцаў з Беларусі і Украіны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

Апошнія навіны

    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

Афіша

  • 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 01.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 01.04 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 01.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 01.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 01.04 — 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 01.04 — 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип