Быкаў, Вітаўт, Геніюш, Караткевіч — не героі? Як ствараецца новы беларускі пантэон

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.

«Tryzub i Pahonia»

Якіх герояў пакажуць у новым Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі? Чаму з герояў выдалілі Караткевіча, Альгеда, Гедыміна і Льва Сапегу? Хто такі Іосіф Гурко і да чаго тут балгары? Каму служыў Іосіф Сямашка? Ці сапраўды Міхаіл Савіцкі — вялікі мастак? Чым заслужаны Кірыл Арлоўскі? Як стварыць нацыянальны пантэон без дзяржавы? Героі і «не героі» Беларусі — у нашым відэа.

Папярэднія выпускі гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» глядзіце па спасылцы.