• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.03.2023 | Грамадства

Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання

Сёння, каб упэўнена адчуваць сябе па жыцці, чалавеку неабходна валодаць шматлікімі навыкамі і ўменнямі, трымаць у галаве гігабайты карыснай інфармацыі, якая мусіць яшчэ і пастаянна абнаўляцца.


А для гэтага патрэбна навучыцца хутка і трывала запамінаць. Са школьных гадоў мы прывыклі да механічнага спосабу — калі патрэбныя звесткі мы паўтараем, пакуль яны не ўкладуцца ў памяці. Насамрэч гэта не надта эфектыўны ды надзейны метад.

У дадзеным артыкуле мы прапануем 5 падыходаў, абапіраючыся на якія, вы зможаце больш хутка і эфектыўна апрацоўваць і запамінаць патрэбную інфармацыю. Навучыце гэтаму сваіх дзетак — і ім стане значна прасцей спраўляцца са школьнай праграмай.

01.jpg
Фота: ua.depositphotos.com

1. Клопат пра свой мозг

Натуральна, калі мы хочам, каб наш мозг працаваў звышэфектыўна, мы мусім стварыць для яго спрыяльныя ўмовы. Вось асноўныя з іх:

- Харчаванне (сапраўднымі «ласункамі» для мозга з’яўляюцца дурніцы, авакада, цёмны шакалад, дзікі ласось, куркума, зялёная салата, яйкі). Таксама варта больш піць звычайнай вады — пры актыўнай працы мозг спажывае шмат вадкасці.

- Пазбаўленне ад САДаў — самастойных адмоўных думак. Прыслухайцеся да свайго ўнутранага дыялогу: ці з’яўляецца там штось накшталт «у мяне дрэнная памяць», «я ніколі гэтага не запомню», «я не ведаю» і т. п.? Проста так узяць і выкрасліць такія думкі не заўжды атрымліваецца. Таму, калі яны ўзнікаюць, дадаем слова «пакуль» — і карцінка намалюецца ўжо больш пазітыўная.

- Рух і глыбокае дыханне. Без дастатковай колькасці кіслароду чакаць эфектыўнай працы мозга не варта. Дыхальныя практыкі і фізічныя практыкаванні напоўняць ваш арганізм патрэбнай колькасцю кіслароду. А з дапамогай практыкаванняў можна яшчэ і патрэніраваць абодва паўшар’і мозга.

04.jpg
Фота: fizkes/Depositphotos.com

- Пазітыўнае атачэнне. Калі мозг не заняты плёткамі, жахамі, пошукамі доказаў, што ты лепшы і г. д., у вас ёсць больш рэсурсаў на іншую працу.

- Чысціня. Як ні дзіўна, але «творчы беспарадак» не спрыяе эфектыўнай працы мозга. Варта трымаць сваё працоўнае асяроддзе ў чысціні. Калі ўсё ляжыць па месцах, гэта і час эканоміць, і «падае прыклад» мозгу, каб інфармацыя ў ім таксама была раскладзена «па палічках».

- Абарона. Любыя фізічныя пашкоджанні і траўмы негатыўна адбіваюцца на эфектыўнасці працы мозга. Таму не забываемся пра шлем і беражэм сваю галаву.

- Навучанне. Пастаяннае вывучэнне новага не толькі трымае мозг у тонусе, але і жыццё падаўжае.

2. ВЖЭК

Выкарыстоўваючы гэты падыход, пры вывучэнні новай тэмы больш хутка і эфектыўна можна засвоіць разнастайную інфармацыю.

02.jpg
Фота: akloni-man.com

В — выкрэсліванне

1. Выкрэсліваем усё, што дзесьці чулі, ведалі па гэтай тэме. Падыходзьце да яе вывучэння з пазіцыі абсалютнага 0. Бо наш хітры мозг, маючы хаця б драбніцы нейкіх звестак, ужо лічыць сябе экспертам у тэме і запамінае нешта новае з вялікай неахвотай — «а навошта? я ж і так ужо ведаю».

2. Выкрэсліваем усе іншыя думкі. Часта, чытаючы ці праглядаючы нешта па тэме, думкамі мы блукаем у іншым месцы. Так хутка і трывала запомніць патрэбную інфармацыю наўрад ці атрымаецца.

3. Выкрэсліваем абмежаванні. Асабліва гэта датычыць «вялікіх» тэм: «я не здатны да вывучэння моў», «я ніколі не змагу запомніць усе гэтыя формулы» і т. п.

Ж — жывы розум. Атрымліваючы інфармацыю, не варта пасіўна яе «глытаць». Важна, каб мозг «працаваў» над ёй: вядзіце запісы ад рукі, задавайце пытанні, прымярайце на сябе, прадумвайце, як можна выкарыстаць атрыманыя веды у сваім жыцці.

Э — эмоцыі. Немалаважную ролю адыгрывае зыходны эмацыйны стан. Сядаючы за навучанне ў дрэнным настроі, наўрад ці можна дасягнуць выдатных вынікаў. Лепшы зыходнік для доўгай памяці — здзіўленне, зацікаўленасць і... смех!

К — коўчынг. Надзейна запомніць нешта новае вам дапаможа навучанне гэтаму іншага чалавека. Не проста пераказаць атрыманую інфармацыю, а дабіцца, каб ваш «кліент» зразумеў усё ад А да Я.

3. МІТ

Падыход, заснаваны на ўнутраных адчуваннях.

М — матывацыя. Перад вывучэннем задайце сабе пытанне «а навошта гэта менавіта мне?». Адказ мусіць быць прывабным для вас і не абавязкова занадта маштабным ці «высакародным». Напрыклад, трэба вывучыць табліцу множання. Навошта асабіста мне? Гэтыя веды дазволяць хутчэй пралічваць штосьці ў камп’ютарных гульнях, і я буду лепшым гульцом.

І — інфармацыя. Часта мы слухаем, але не чуем. Каб запомніць нешта, мы мусім гэта пачуць па-сапраўднаму. То-бок засяродзіцца менавіта на гэтым, быць у моманце тут і цяпер.

Т — тэхнікі і прыёмы. Сёння існуе шмат разнастайных мнемічных тэхнік і прыёмаў — вывучайце, падбірайце зручныя для сябе, і галоўнае — карыстайцеся імі!

4. «4 Т»

Гэты падыход дапаможа больш эфектыўна вывучаць замежныя мовы, напрыклад. Але падыдзе і для іншага.

Т — тэорыя. Своеасаблівы падмурак для трывалых ведаў. Збярыце фактычную інфармацыю, навуковыя даныя, статыстыку, даследаванні і г. д.

Т — тэхнікі. Вывучыце спецыяльныя тэхнікі і прыёмы (пра іх распавядзем у наступным артыкуле).

Т — трэніроўкі. Карыстайцеся гэтымі тэхнікамі! І штодня выкарыстоўвайце атрыманыя веды. Калі гэта новая мова — размаўляйце, чытайце на ёй.

Т — талака. Хутчэй і лягчэй вывучаць нешта маштабнае ў асяроддзі аднадумцаў. Збярыце своеасаблівую «тусоўку» (нават аднаго — двух сяброў будзе дастаткова), дзе вы зможаце дзяліцца новымі ведамі, сваімі дасягненнямі. Задаваць пытанні ці дапамагаць іншым.

03.jpg
Фота: delovoyjournal.com

5. «3 С»

Гэты падыход яшчэ называюць «формула поспеху С³»

С — свядомасць. Вывучаем, успрымаем не «на аўтамаце». Пагружаемся ў прадмет цалкам, не зліваючы сваю ўвагу на іншыя думкі, клопаты. Вывучаем новае ў такім сабе медытатыўным стане, калі ўся ўвага толькі на прадмеце вывучэння.

С — сэрца. Прапускаем кожную драбніцу інфармацыі праз сябе, свае адчуванні. Тое, што мы ўспрымаем эмацыйна, запамінаецца на больш доўгі тэрмін. А калі вельмі эмацыйна — то і на ўсё жыццё.

С — сіла. Сіла ў дзеянні. Практыкуем атрыманыя веды пры любой нагодзе. Калі такой нагоды няма — ствараем яе самі.

Абірайце падыход, які вам бліжэй — і наперад па новыя веды!

Па матэрыялах аўтарскай праграмы «Супермозг» Дж. Квіка для навучальнай платформы Mindvalley

АЯ, budzma.org

Чытайце па тэме:

Карысны перапынак: ідэі, як адпачываць сярод працоўнага дня

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип