• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.04.2023 | Грамадства Адукацыя

Чаму нас не вучылі ў школе: 5 эфектыўных тэхнік запамінання

У сённяшнім бясконцым інфармацыйным віры, каб быць паспяховым, важна навучыцца хутка і трывала запамінаць разнастайную інфармацыю. Са школьных гадоў мы звыклі проста завучваць неабходнае на памяць шляхам механічнага паўтарэння. Але ў тым інфармацыйным акіяне, што бушуе зараз навокал, механічнае завучванне — не вельмі эфектыўны ды надзейны метад.


49.jpg
Крыніца: holdyou.net

Мы прапануем 5 эфектыўных метадаў трывалага запамінання.

1. Метад 2-х слупкоў

Не сакрэт, што вядзенне канспекта моцна павышае эфектыўнасць запамінанння. Да таго ж, вы заўжды можаце звярнуцца да сваіх запісаў, калі нешта згубіцца ў вашай памяці.

А яшчэ больш эфектыўным ваш канспект будзе, калі яго весці «правільна». Лепш за ўсё пісаць ад рукі, але вядзенне электронных нататак таксама дапускаецца. Галоўнае — менавіта пісаць, а не выкарыстоўваць клавішы Ctrl+C i Ctrl+V.

Раздзяліце поле для запісаў на 2 слупкі. У першы занатоўвайце фактычныя звесткі — тое, што вы пачуеце/прачытаеце па тэме. У другім слупку насупраць кожнага факта пазначайце свае думкі на гэты конт: уражанні, пытанні, якім чынам гэты факт можна прымяніць у вашым уласным жыцці, і г. д.

Выглядае гэта прыкладна так:

Факты

Уласныя думкі

-        Звесткі

-        Падзеі

-        Вынікі даследаванняў

-        Характарыстыкі

-        Даты

-        …

-        Якія эмоцыі гэта выклікае

-        Якія пытанні ўзнікаюць

-        Як гэтаму можна навучыцца

-        Як я гэта магу прымяніць на сваю карысць

-        Каму я магу пра гэта расказаць…


2. Метад прычэпкі, альбо «Сонечны спіс»

50.jpg
Крыніца: defectologiya.pro

Гэты метад цудоўна працуе, калі трэба запомніць дакладныя рэчы ў дакладным парадку (спісы).

Ствараем свой спіс «прычэпак» (кручкоў) — гэта мусяць быць добра знаёмыя вам прадметы ці аб’екты. Напрыклад: сонца, шкарпэткі, святлафор, машына, зорка, субота, вясёлка, васьміног, котка, далоні. Прачытайце яго 1 раз і назавіце па парадку словы, якія запомнілі.

А зараз да кожнага слова падбяром асацыяцыю, па якой яно і яго месца ў спісе запомняцца хутка і трывала.

1. Сонца. Яно адно. Гэта першае, што з’яўляецца зранку.

2. Шкарпэткі. Звычайна яны ідуць парай.

3. Святлафор. 3 колеры.

4. Машына. 4 колы, 4 дзверцы.

5. Зорка. 5 промняў.

6. Субота. 6-ты дзень тыдня.

7. Вясёлка. 7 колераў.

8. Васьміног. 8 «ног».

9. Котка. Мае 9 жыццяў.

10. Далоні. На 2-х далонях 10 пальцаў.

Колькі словаў у правільным парадку вы зможаце назваць зараз? Такі спіс можна зрабіць на 20, 50 аб’ектаў. Гэта першая частка метаду. Калі ў вас ёсць свой спіс кручкоў, на яго можна «вешаць» іншую інфармацыю.

Напрыклад, патрэбна запомніць элементы перыядычнай табліцы Мендзялеева. «Чапляем» кожны элемент да адпаведнага аб’екту з вашага базавага спісу. Заплюшчваем вочы і ва ўсіх дэталях уяўляем, як на Сонцы ўзнікае надпіс «Н — вадарод». А шкарпэткі ляцяць на геліевых балоніках. Святлафор «выліваецца» пасярод дарогі і г. д.

Спачатку метад падаецца складаным. Але як толькі вы створыце сабе базавы спіс, які будзе «адскакваць у вас ад зубоў», вы зможаце «чапляць» на яго патрэбную вам інфармацыю амаль аўтаматычна. Прычым гэты спіс універсальны — на адны і тыя ж «кручкі» вы можаце «вешаць» неабмежаваную колькасць аб’ектаў з розных сфер.

3. Метад МІР

М — месца, І — інфармацыя, Р — разам. Гэты метад заснаваны на прасторавых уяўленнях. З дапамогай яго можна запамінаць розныя рэчы: ад спісу прадуктаў, якія трэба набыць у краме, да тэзісаў свайго выступлення.

Абіраем месца. Для невялікіх спісаў можна выкарыстоўваць сваё цела. Для вялікіх — сваё жытло ці дарогу, якой вы крочыце на працу / вучобу.

Уяўляем сабе абранае месца і дзелім на лакацыі. Напрыклад, ваша цела: галава, плечы, грудзі, рукі, жывот, сцёгны і г. д. — у залежнасці ад колькасці прадметаў, якія трэба запомніць. А запамінаць будзем прадукты, карысныя для працы мозга: дурніцы, салата, куркума, шакалад, вада, ласось, грэцкі арэх.

Зараз «раскладаем» нашыя прадукты па выбраных лакацыях. Прычым яркай карцінкай. Чым яна будзе неверагодней і смяшней, тым лягчэй будзе запомніць. Напрыклад, уявіце, што на галаву вам сыплюцца дурніцы, на плячах як пагоны ляжыць зялёная салата, з грудзей сыплецца куркума, рукі брудныя ад шакаладу, у жываце, як у акварыуме, булькае вада... і г. д. Галоўнае — уяўляць ярка, у дэталях.
Пасля, калі вам спатрэбіцца гэта інфармацыя, вы проста ў думках «прабяжыцеся» па сваіх лакацыях, і карцінкі паўстануць самі сабой, паказваючы неабходныя аб’екты.

Тое самае і з вашай хатай альбо дарогай да працы — разбейце яе на лакацыі і «раскладайце» па іх неабходныя звесткі. Напрыклад, тэзісы свайго даклада: у вітальні размясціце вітальныя словы. На абутковую паліцу пакладзіце першы тэзіс і г. д.

4. «Тэхніка Рузвельта»

51.jpg
Крыніца: leonardohobby.by

Падыходзіць для хуткага запамінання імёнаў, замежных словаў. Пры знаёмстве, калі чалавек называе сваё імя, уявіце, што вы пішаце гэта імя яму на ілбе прыгожым маркерам. Колер абіраеце ў адпаведнасці з тым, якія эмоцыі і асацыяцыі выклікае ў вас гэты чалавек (альбо яго пасада, калі гэта, напрыклад, дзелавы кантакт).

Пры гэтым рабіце рукой мікрарухі, быццам вы і сапраўды пішаце імя (новае слова). Гэта дапаможа захаваць у памяці толькі што атрыманую інфармацыю.

У бліжэйшыя 5–10 хвілін пабудуйце размову (ці свае думкі) так, каб вымавіць імя новага знаёмага хаця б 2–3 разы. Звярніцеся да яго, прыгадайце іншых знаёмых з такім жа імем і д. п.

5. Фанетыка-лічбавы код

Метад запамінання лікаў. Лікі запамінаюцца значна горш, чым словы, для іх цяжка падабраць асацыяцыі і карцінкі. Звычайна мы «прывязваем» лікі да нейкіх вядомых нам дат: дні народзінаў, важныя даты з гісторыі і г.д.

З дапамогай фанетыка-лічбавага коду вы зможаце хутка і трывала запамінаць лікі любой даўжыні. Для гэтага метаду таксама трэба вывучыць «базу»: адпаведныя кожнай лічбе гукі (для лепшага запамінання выкарыстоўвайце асацыяцыі. Напрыклад: 0 — за/са — у англійскай мове «0» — zero. 1 — па напісанні нагадвае літару «т» і г. д.).

         0         

    Са/за       

        5         

Ла

1

Та/да/ца

6

Жа/ча/ша

2

На

7

Ха/га/ка

3

Ма

8

Фа/ва

4

Ра

9

Па/ба

Маючы такі код, вы можаце любыя лікі перавесці ў словы-карцінкі, дадаючы да зычных любыя галосныя (у фанетыка-лічбавым кодзе яны не ўлічваюцца).

Напрыклад, пін-код ад вашай карткі: 1547. Глядзім, якія гукі адпавядаюць гэтым лічбам (т, д, ц; л; р; х, г, к) і састаўляем з іх слова. Напрыклад, «талерка». Запомніць гэта слова вельмі проста — каб на талерцы не было пуста, трэба ведаць свой пін-код.

Любы лік можна разбіць на зручныя вам спалучэнні і на кожнае прыдумаць слова. Калі лік вялікі і слоў атрымаецца некалькі — звязаць іх у адзіную карцінку.
Зноў-такі, напачатку метад падаецца складаным. Насамрэч як толькі вы запомніце базавы код і «перакладзеце» некалькі важных для вас лікаў на карцінкі, далей усё пойдзе хутка і проста. Мозг прызвычаіцца да новага метаду і стане карыстацца ім амаль на аўтамаце.

Вывучайце, абірайце, адаптуйце пад сябе метады запамінання, і галоўнае — карыстайцеся імі! І няхай у вашай памяці заўжды будзе парадак.

Па матэрыялах аўтарскай праграмы «Супермозг» Дж. Квіка для навучальнай платформы Mindvalley

АЯ

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава

29 верасня а 17.00 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца адкрыццё выставы мастацкай...

valiancina_shauchenka
Музыка

Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»

Фестываль «Bardauskaja Vosień 2023» пройдзе 27-29 кастрычніка ў Польшчы. У межах фестывалю будуць праходзіць разнастайныя мерапрыемствы...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей

Анлайн-бібліятэка Kamunikat займела абноўленую версію сайта, а таксама запусціла шэраг літаратурных ініцыятыў. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»

26 верасня гурт VOLSKI афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням», паведамляе «Наша Ніва»....

Апошнія навіны

    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»

Афіша

  • 28.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску

  • 28.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 28.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 29.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип