Даследчыцу гісторыі савецкіх рэпрэсій Валерыю Чарнаморцаву перавялі ў СІЗА-1

Пра гэта паведамілі праваабаронцы. У чым абвінавачваюць жанчыну – пакуль невядома.


photo_2022-10-29_17-57-19.jpg

Валерыю затрымалі 18 кастрычніка, у яе дома правялі вобшук, саму даследчыцу затрымалі. 6 лістапада яна адзначае дзень народзінаў. Павіншаваць Валерыю можна лістамі, паштоўкамі ці пасылкаю.

Адрас: 220030 СІЗА-1, Мінск, Валадарскага, 2, Чарнаморцавай Валерыі Віктараўне.