Пісьменнік Васіль Якавенка і музыка Андрэй Плясанаў выступяць з шэрагам творчых сустрэч па Берасцейскай вобласці на працягу чэрвеня.
11 чэрвеня творцы выступяць у Цэнтральнай бібліятэцы Івацэвічаў Берасцейскай вобласці. Выступ распачнецца а 16-й гадзіне. Бібліятэка знаходзіцца па адрасе: вул. Савецкая, 24.
Уваход вольны.
12 чэрвеня творчы тандэм дасць адразу 2 выступы. Аб 11-ай у СШ в.Парэчча, Пінскага раёна.
А 19-й Андрэй Плясанаў і Васіль Якавенка завітаюць у г.п. Целяханы Івацэвіцкага раёну. Канцэрт адбудзецца ў мясцовым ДК, які знаходзіцца па адрасе: вул. Леніна, 17.
Уваход вольны.
Завершаць свой чэрвеньскі тур па Берасцейскай вобласці Васіль Якавенка і Андрэй Плясанаў у мястэчку Моталь Іванаўскага раёну 13 чэрвеня. Выступ распачнецца а 15-й гадзіне ў памяшканні краязнаўчага музея.
Уваход вольны.
Творчыя сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»