• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.10.2018 | Тэатр Адказны бізнес

Чыгунка, філармонія, лес: усё пра спектаклі інклюзіўнага тэатра “і”

Пра сямейны інкюзіў-тэатр “і” мы пісалі неааднаразова. Аднак нішто не характарызуе тэатр лепей, чым спектаклі. Кіраўнік тэатра Ірына Кісялёва расказвае пра цікавосткі кожнай пастаноўкі

Image result for семейный инклюзив-театр i

 

“Флейта-чарадзейка”

Спектакль “Флейта-чарадзейка” ствараўся яшчэ ў той час, калі тэатр “і” быў вучнёўскай студыяй. Калі мы атрымалі прапанову паказаць яго на вялікай сцэне, гатовыя былі толькі танцы і музыка. Але за кароткі тэрмін у нас атрымалася стварыць сапраўдны мюзікл-дэтэктыў.

Атрымаўся паўнавартасны спектакль пра тое, як дзве сястры едуць на вакацыі да дзядулі і трапляюць у зачараваны лес, што мусіць прачнуцца ад гукаў флейты, якую злыя сілы вырашылі скрасці. Некаторыя персанажы дапамагаюць сёстрам знайсці флейту, без гукаў якой вясна не надыдзе, некаторыя перашкаджаюць. Самае цікава, што пра фінал спектакля нават самі дзеці даведаліся ўжо на прагоне.
Мы паказалі спектакль у філармоніі, а пасля зладзілі паказы ва ўсіх абласных гарадах. Ад нас чакалі нечага накшталт дзіцячага ранішніка, а зусім не паўнавартаснага спектакля, які мы атрымалі ў выніку.

Як пачынаўся і чым жыве цяпер інклюзіўны тэатр “і”

“Чыгунка”

Image result for семейный инклюзив-театр i чыгунка

Пакуль мы рыхтавалі “Флейту”, Кастусь Жыбуль стварыў малюнак зусім не на тэмы спектакля. На ім была сабачая чыгунка. Як выявілася, у Кастуся быў свой фантастычны твор, дзе існуе чыгунка са станцыямі Сабачанская і Кацінская, персанажы з дзіўнымі імёнамі, якія ездзяць адно да аднаго ў госці. І злодзей Кот-Наадварот, які змяняе таблічкі станцый.

“Мы не дзелім дзяцей на “асаблівых” і звычайных”: інклюзіўная п’еса “Чыгунка”

Твор быў яркі, у яго было ўключана шмат сноў, якія бачыў Кастусь, але дзеянне не выбудоўвалася. Мы вырашылі, што паводле твора ўсё ж такі створым спектакль. Кастусь — хлопчык з аўтызмам, ён проста пераносіў свой унутраны свет у рэальны, у кожным персанажы. Атрымалася, што Кастусь (не толькі аўтар, але і выканаўца галоўнай ролі) грае на сцэне самога сябе і паказвае свой унутраны свет. Пры гэтым перанос персанажаў з фантазіі на сцэну дапамог, і Кастусь можа трымаць залу адзін — без зніжак, як дарослы актор.
Мы паставілі “Чыгунку” ў тым ліку і на Свяце горада, на Дзіцячай чыгунцы, не ведалі, як нашы акцёры адрэагуюць на адкрытую пляцоўку. Аднак атрымаўся сапраўдны інтэрактыў, да якога падключаліся гледачы.

 

“Казкі ваўчынага лесу”

Гэтая пастаноўка адрозніваецца ад іншых тым, што яна не інклюзіўная: на сцэне толькі чацвёра актораў. Пастаноўку стварылі паводле п’есы Сяргея Казлова “Па зялёных хвалях акіяна”, атрымалася 45-хвілінная экалагічная казка, прэм’еру якой атрымалася зладзіць у сапраўдным лесе — на фэсце “Вялікая бар-рыбалка”, для вельмі вялікай аўдыторыі.

Як і ў выпадку з “Чыгункай”, дзеці самі малявалі сабе касцюмы і зрабілі гэта так удала, што прафесіяналы не змаглі нічога дадаць.

“Цяжка размаўляць пра аўтызм, але размаўляць варта”

“Дрэва казак”

Гэты спектакль аказаўся больш складаным для дзяцей, бо гэта вельмі літаратурная рэч: не спевы і танцы, а празаічны тэкст, які трэба “па-акторску” абыгрываць. Атрымалася п’еса з сямі навел паводле апавяданняў Барыса Сергункова і Яўгена Клюева.

Адна з навел была пастаўленая намі на міжнародным конкурсе “Скрыжаванне”, дзе мы атрымалі лаўрэацтва — другое месца (першага месца ў тым годзе не далі нікому). Нам не паверылі, што ў трупе ёсць дзеці з асаблівасцямі, бо мы пайшлі на сур’ёзны конкурс, і пайшлі без усялякіх “асаблівых становішчаў” і абмежаванняў.

 

“Аднойчы ў вялізным горадзе”

Image result for семейный инклюзив-театр i

У нас пыталіся, навошта нам ставіць Дастаеўскага на беларускай мове. Аднак і “Флейта-чарадзейка”, і “Чыгунка” былі беларускамоўнымі, бо мы заахвочваем дзяцей да мовы і беларускай культуры, што, як выявілася, падвышае нават іх паспяховасць у школе.

Зрабіць пастаноўку паводле “Хлопчыка ў Хрыста на ялінцы” мы хацелі яшчэ да “Флейты”, але тут была патрэбная сур’ёзная падрыхтоўка: 3D-праекцыі, вялікая колькасць людзей на сцэне. Але ўрэшце ўсё атрымалася: прэзентаваўшы спектакль у Палацы прафсаюзаў, нядаўна мы змаглі паказаць яго на сцэне Тэатра музычнай камедыі. Вельмі паспяховая пастаноўка — на яе прыйшло 360 абсалютна новых для нас людзей, проста гарадскіх жыхароў. І, што важна, мы таксама з’яўляемся своеасаблівымі “рупарамі” — інфармуем пра праблемы аўтызму, і, спадзяёмся, нашыя новы гледачы задумаліся пра існаванне людзей з асаблівасцямі і паразмаўлялі пра гэта з уласнымі дзецьмі. Звычайна ж такія тэмы ў нас мала абмяркоўваюцца.

“Хто апошні?” Дзіцячыя галасы за выбудаваным мурам

“Восем пачуццяў для нараджэння чалавека”

У сераду ў нас першая масавая рэпетыцыя новага, двухгадзіннага, спектакля, фабулу якога таксама прыдумаў Кастусь Жыбуль, а іншыя дзеці сталі суаўтарамі.

У кожнага дзіцяці ёсць складаны перыяд пераходу ад дзяцінства, дзе мала хто можа застацца з ім поруч. Мы сядзелі і разважалі з дзецьмі пра розныя пачуцці. Той самы Кастусь распавядаў, што значыць “у мяне ўсялілася злосць” і як гэта пераносіць. Бацькі часам насцярожвалі: “Мая дачка з усіх пачуццяў абрала злосць, ці ўсё добра?”

Сэнс у тым, што мы гэтыя пачуцці прагаворваем цягам васьмі розных навел, нам будуць дапамагаць прафесійныя артысты балету. Паспрабуем выказаць кожнае пачуццё, хоць гэта і амаль немагчыма. Як сказаў Кастусь Жыбуль, “урэшце ўсе пачуцці пераўтвараюцца ў мой твар”.

Юрась Ускоў

Праект “Семейный инклюзивный театр “і”  стаў адным з фіналістаў курса Biz4all-2, які паспяхова ажыццяўляецца ў межах праграмы “Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва”. Арганізатарм гэтай праграмы з’яўляецца ОДБ Брусель (Бельгія) у партнёрстве з TNUNetworkUniversity (Нідэрланды) і пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза (больш падрабязна глядзіце на biz4all.eu).

unioeuropeafoto

biz4all

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип