• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.03.2016 | Літаратура

Чым адметны «Новы замак»?

Альманах "Новы Замак"Гродна працягвае заставацца адным з літаратурных фарпостаў у рэгіёнах. У выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў свет ужо чацвёрты том альманаху «Новы замак», складзены гродзенскай філіяй ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Агульнавядома, што Гародня ўвесь час знаходзілася ў авангардзе літаратурнага жыцця Беларусі. Пачынаючы з часоў “нашаніўства”, калі тут арганізаваўся гурток беларускай моладзі, першая суполка для знакамітай Зоські Верас, да эпохі БНР, шасцідзясятніцтва Васіля Быкава і Аляксея Карпюка, Дануты Бічэль, трывалых цэнтраў беларушчыны на падворку Ларысы Геніюш ў Зэльве, у музеі Алеся Белакоза ў Гудзевічах – і аж да 1980-х, калі ў Гродне з’явілася суполка постмадэрністаў Юры Пацюпы, Андрэя Пяткевіча, Юры Гуменюка, Эдуарда Мазько. Жыццё на памежжы сутыкала гарадзенскіх літаратараў з польскай, літоўскай, рускай культурамі, што дабратворна ўздзейнічала на іх творчую манеру і светапогляд.

У 2010-я гады Гродна застаецца пунктам прыцягнення творчых сіл, нягледзячы на моцную і традыцыйную для Беларусі цэнтралізацыю ў Мінску. Тут ствараюць нацыянальную літаратуру паэты і празаікі, барды і крытыкі, перакладчыкі і эсэісты.

У новым выпуску “Новага Замку” друкуецца шасцёра паэтак і паэтаў. Гэта Анатоль Брусевіч, Святлана Куль, Мечыслаў Курыловіч, Аліна Паўлоўская, Ала Петрушкевіч, Зміцер Цеслянок. Чытач знойдзе тут і філасофскую лірыку, і пародыі, пачаткоўцаў і сталых аўтараў.

*

Жывіце тут, што вам адмераў час –

Чужая навалач, брыда, імперскі пыл.

Адное ў Бога папрашу для вас –

Каб не хавалі ля маіх магіл.

 

Каб вы маіх не зганьбілі дзядоў,

Каб ля матулі з бацькам не ляглі,

Хай вам прызначыць нейкі іншы схоў,

Два метры нейкай іншае зямлі.

(Святлана Куль)

У празаічным аддзеле альманаху “Новы замак” з апавяданнямі выступаюць вядомыя літаратары, аўтаркі і аўтары ўласных кніг: Валянцін Дубатоўка з аповедам “Анёл”, Міхась Зізюк (“Планктон”), Мікола Канановіч (“Мазутчыкі”), Віктар Сазонаў (“Гонар эпохі, альбо Быль пра цыгарэты і чужыя выбары”), Ала Петрушкевіч публікуе “Шчонаўскія абразкі”.

Асабліва насычаным атрымаўся раздзел эсэістычны: тут і краязнаўчыя матэрыялы і ўспаміны, падарожныя нарысы і калумністыка. Адмысловае месца займае тэкст Сяргея Астраўца, рэдактара альманаха “Новы замак”, пра незалежнага выдаўца Аляксандра Рыжага і прыватнае выдаветцва “ЮрСаПрынт”, якое выпусціла нямала кніг пра гісторыю Гародні.

Звяртаюць на сябе ўвагу ўспаміны Аляксея Пяткевіча, патрыярха гарадзенскага літаратуразнаўства і краязнаўства, якому ў сакавіку спаўняе 85 гадоў. У мемуарах “На пачатку ліпеня 44-га” Аляксей Пяткевіч распавядае пра дні адыходу нямецкай арміі на захад, пра падзеі, якімі яму давялося быць сведкам.

З мемарыяльных публікацый варта адзначыць нізку вершаў Эдуарда Мазько, які заўчасна пайшоў з жыцця ў 2011 годзе. Але найбольшую цікавасць у чытача, бадай, выклікае тэкст, падрыхтаваны Сяргеем Чыгрынам. Гэта публікацыя твораў Самсона Пярловіча, чальца беларускага антысавецкага супраціву ў паваенны час. Ён, і гэта ці не адзіны выпадак у тагачаснай беларускай паэзіі, выступіць у 1947 годзе з вершам супраць Сталіна:

Бо Сталін-тыран, і старых, і малых

Запрогшы ў прыгонныя ёрмы,

Нявіннай крывёй суцяшае іклы,

Каму колькі жыць, ставіць нормы…

У публікацыі апісаны і далейшы лёс Пярловіча: яго, разам з дзясяткамі іншымі ўдзельнікамі Саюзу Вызвалення Беларусі, здаў правакатар Алесь Бажко, у далейшым пісьменнік, аўтар прапагандысцкіх кніг, натхнёных архівамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі БССР.

Новы нумар альманаха “Новы замак”, заснаванага ў 2012 годзе, дае вычарпальнае ўяўленне пра сучасную літаратуру Гарадзеншчыны, знаёміць з новымі імёнамі, распавядае пра культурнае жыццё рэгіёна.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь

Беларусы Слава Мазай і Лёша Угольнікаў амаль дзесяцігоддзе здымалі дзікую прыроду Беларусі, а калі колькасць фатаграфій...

valiancina_shauchenka
Культура

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Восень у Завоссі,...

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

Апошнія навіны

    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип