• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.11.2022 | Грамадства

Чым небяспечная дэпрэсія?

Алесь Тодараў разбіраецца на budzma.org з тым, чаму дэпрэсія — ці не самая папулярная хвароба XXI стагоддзя, адкуль яна бярэцца і чым насамрэч небяспечная. 


319.jpg
Крыніца: psih-mariupol.com.ua

Згодна са статыстыкай, кожны пяты чалавек на планеце ў той або іншай форме пакутуе на дэпрэсію. Галоўныя прыкметы гэтай псіхалагічнай хваробы — працяглая апатыя, амаль поўная адсутнасць цікавасці да жыцця і пачуццё глабальнай адзіноты.

Міфы і легенды

Вакол дэпрэсіі ходзіць вялікая колькасць прыдумак, чутак і нават міфаў. Самыя распаўсюджаныя з іх гучаць прыкладна так:

— Дэпрэсіі не існуе, гэта ўсё лянота і слабы характар;

— Гэта толькі «ў галаве». Пры жаданні можна лёгка пазбавіцца негатыўных думак і эмоцый ды працягваць радавацца жыццю;

— Не хвароба, а глупства. Чалавек сам усё сабе напрыдумляў;

— Гэта проста дрэнны настрой, такое можа здарыцца з кожным;

— Ад дэпрэсіі ніхто яшчэ не памёр. 

Такое памылковае неразуменне ўсёй сур’ёзнасці хваробы і яе абясцэньванне вядзе да таго, што многія людзі вельмі позна звяртаюцца па кваліфікаваную дапамогу. А дарма, бо навукоўцы лічаць, што дэпрэсія і пачуццё адзіноты могуць скараціць жыццё чалавеку хутчэй, чым курэнне або празмернае ўжыванне алкаголю. То-бок без нейкага фізічнага ўдзеяння на арганізм, выключна праз «галаву».

Чаму ўсё так? 

320.jpg
Крыніца: kartinkin.net

Вядома, што акрамя храналагічнага ўзросту, які вымяраецца па даце нараджэння, можна разлічыць таксама і так званы біялагічны ўзрост. Яго высвятляюць на падставе фізіялагічных паказчыкаў арганізма, ладу жыцця і шэрагу іншых фактараў. Лічыцца, што чым большы біялагічны ўзрост, тым вышэй рызыка розных захворванняў і нават ранняй смерці.

Навукоўцы са Стэнфардскага ўніверсітэта і ўніверсітэта ў Ганконгу пабудавалі статыстычную мадэль «гадзін старэння» на аснове даных, якія былі атрыманыя ў 4846 дарослых у час даследавання. Гэтая мадэль улічвае 16 біямаркераў крыві, у тым ліку ўзроўні халестэрыну і глюкозы, полавую прыналежнасць удзельнікаў, а таксама паказчыкі ціску, індэкс масы цела і тое, як працуюць лёгкія.

У выніку ўдзельнікі, якія мелі ў анамнезе інсульт, хваробы пячонкі або лёгкіх, ацэньваліся мадэллю ў сярэднім больш старэйшымі, чым здаровыя людзі, якія маюць з тымі адзін і той жа храналагічны ўзрост. Гэтыя захворванні павялічвалі прадказаны мадэллю ўзрост на 18 месяцаў.

Таксама даследнікі выявілі і іншыя фактары, якія ўплываюць на тэмпы старэння, якія непасрэдна звязаны з псіхікай. Напрыклад, пачуццё няшчасця або адзіноты дадаюць да 1,65 года да біялагічнага ўзросту. Людзі, якія кураць, былі ацэненыя мадэллю на 15 месяцаў старэй, чым тыя, хто вядзе здаровы лад жыцця.

Такім чынам, атрымліваецца, што працяглая дэпрэсія можа старыць яшчэ хутчэй, чым шкодныя звычкі.

Чытайце яшчэ: Што такое негатыўныя ўстаноўкі?

  

Вінаваты рацыён?

321.jpg
Крыніца: kartinkin.net

Вядома, што харчаванне можа аказваць сур’ёзны ўплыў не толькі на фізічны стан, але і на псіхалагічны. Бо наш дзённы рацыён уздзейнічае на здароўе галоўнога мозгу па трох напрамках:

1. Для сінтэзу нейрамедыятараў і гармонаў у дастатковай колькасці неабходныя амінакіслоты, мікраэлементы і вітаміны.

2. Тое, што мы ямо, уплывае на мікрабіёту кішачніка, якая, у сваю чаргу, ужо непасрэдна ўплывае на стан мозгу.

3. Стан кішачніка ўплывае на ўсю імунную сістэму. А імунітэт мае цесную сувязь з галаўным мозгам.

Такім чынам, наша ежа можа аказваць даволі сур’ёзны ўплыў не толькі на цела, але і на мозг і нават псіхічнае здароўе.

Сярод прадуктаў, якія могуць выклікаць дэпрэсію, можна знайсці чырвонае мяса, бульбу, ачышчаныя злакі, ласункі, малочныя прадукты з высокім складнікам тлушчу. А вось не спрыяюць развіццю дэпрэсіі садавіна, гародніна, рыба, абястлушчаная малочка і прадукты, багатыя на антыаксіданты.

То-бок усё тое, што раяць, каб пазбавіцца лішняй вагі, прыдатна таксама і для таго, каб застрахавацца ад псіхалагічных хвароб. Яно і не дзіва, бо ментальнае здароўе і фізічнае насамрэч вельмі звязаныя між сабой.

Звычайна тыя, хто трымаюцца здаровага ладу жыцця, меней пакутуюць на дэпрэсію і іншыя ментальныя праблемы, бо як мінімум імкнуцца да гарманічнага развіцця асобы.

Чытайце яшчэ:

Што такое псіхалагічная яма і як з яе выбрацца?

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип