Чытанцы-маляванцы “Беларуская Хрысціянская Азбука” патрэбныя вы!

15.08.2016 Акцыя
На краудфандынгавай платформе Talaka.by ідзе збор сродкаў на выданне беларускай хрысціянскай азбукі «Чытанка-маляванка».

Кіраўніцтва «Талакі» прыняла рашэнне зняць забарону на размяшчэнне рэлігійных праектаў і падтрымаць збор сродкаў на выданне «Чытанкі-хрысціянкі» пасля кансультацый з экспертамі. Праект можна паглядзець і падтрымаць тут.

«Дзякуй Талаке і асабіста дырэктару Яўгену Клішэвічу за разуменне і дапамогу. Мы ўдакладнілі ўсе моманты і цяпер можам прыступаць да збору сродкаў, — кажа кіраўнік праекта «Беларуская хрысціянская азбука» Вольга Севярынец. — Цяпер усе жадаючыя могуць ахвяраваць грошы на выданне і атрымаць у падарунак кнігу і спецыяльныя падарункі — магніты з літарамі азбукі і вершамі».

Нагадаем, аўтар вершаў для «Беларускай хрысціянскай азбукі» — паэт Кастусь Севярынец, малюнкаў — Аляксандра Дзежыц. У кніжцы-размалёўцы 68 старонак.