Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
і Антон Астаповіч запрашаюць
у сяброўскае падарожжа «Дняпроўска-Сожскае міжрэчча», якое адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі!»
15 жніўня 2010
па маршруце:
Рагачоў – касцёл Св. Антонія Падуанскага пач. ХХ ст, будынак рэальнага вучылішча пач. ХХ ст., будынак казначэйства пач. ХХ ст., гарадская забудова кан. ХІХ – пач. ХХ ст., замчышча ХІІІ ст.
Доўск – забудова мястэчка пач. ХХ ст., царква Пакроўская пач. ХХ ст.
Прапойск (Слаўгарад) – замкавая гара, пантонны мост, забудова горада, паштовая станцыя сяр. ХІХ ст., царква Раства Багародзіцы кан. XVIII ст.
Лясная – мемарыял у памяць бітвы пад Лясной (1708 г.) пач. ХХ ст.
Быхаў – замак Сапегаў пач. XVII ст., сінагога пач. XVII ст., Троіцкая драўляная царква сяр. ХІХ ст., гарадская мураваная забудова кан. ХІХ – пач. ХХ ст.
Грудзінаўка – палацава-паркавы комплекс Талстых пач. ХІХ ст.
Вейна – царква Пакроўская кан. ХІХ ст.