Дачок вядомай беларускай настаўніцы і пісьменніцы Ганны Севярынец Яўгенію і Любоў Субат адлічылі з філалагічнага факультэта БДУ. Пра гэта Ганна Севярынец напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Фота: yandex.ru
«Два тыдні светлыя сілы майго роднага факультэта змагаліся з сіламі цёмнымі — і... Не, я не магу сказаць, што цёмныя перамаглі. Проста філалагічны факультэт застаўся без двух студэнтак, якія маглі быць ягоным гонарам.
Жэня і Люба адлічаны з філфака па палітычных матывах. Не, я не гарую. Мы шчэ вернемся — разам. Можна выдаліць дзяцей з філалагічнага факультэта, але нельга — філалогію з нас», — напісала Ганна Севярынец.
Яўгенія і Любоў былі затрыманыя на антываеннай акцыі каля мінскага чыгуначнага вакзала 28 лютага і асуджаныя на 15 сутак.