• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.09.2023 | Грамадства

Дні горада — рэха каланіяльнага мінулага

Апошнія падзеі, звязаныя з заявай Індыі аб імкненні да змены выкарыстання ў міжнароднай практыцы каланіяльнай назвы краіны на аўтэнтычную (Бхарат), падкрэсліваюць, што посткаланіяльнае мінулае ў свеце яшчэ канчаткова не пераадолена. І для такіх магутных краінаў істотным з’яўляецца пазбаўленне залежнасці ад былой метраполіі не толькі на эканоміка-палітычным узроўні, але і ў сімвалічнай сферы. А што ў Беларусі?


Dzień horada
Фота: nashaniva.com

Чаму святкаванне так званых Дзён горада — гэта праява каланіяльнай спадчыны, а ў выпадку Мінска гэта яшчэ і не надта этычна? Як пераадолець каланіяльную свядомасць? Спрабуем разабрацца.

Большасць беларусаў сёння нават не спрабуюць задумацца над неабходнасцю пазбаўлення ад каланіяльнага мінулага ў тапаніміцы. Наадварот, складаецца ўражанне, што свядомасць грамадства ўсё больш зацягвае ў пастку ментальнага рабства і пачуцця непаўнавартасці. Гарады, вуліцы за 30 год так і не пазбаўленыя каланіяльных назваў. У назвах дзяржаўных установаў словы «нацыянальны», «беларускі» ўсё часцей замяняюцца на «нейтральнае» — «рэспубліканскі». А ўсё шырэйшае выкарыстанне скарачэння «РБ» часцяком прымушае задумацца наконт таго, ці ў Беларусі мы знаходзімся? А можа, гэта ўжо Башкартастан ці Бурація?

Сімвалічнае калецтва масавай свядомасці вымыкае рэшткі розуму. У такім стане грамадствам вельмі лёгка маніпуляваць, апелюючы да «каланіяльных каштоўнасцяў». Бо за рэдкім выключэннем індывідам у такім ментальным стане цяжка вырвацца за межы «пякельнага кола» і крытычна ацаніць сітуацыю навокал.

Гісторыя захворвання

Падзеі апошняга дзесяцігоддзя ў нашым рэгіёне дазволілі чарговы раз пераканацца, што дзеля кіравання масамі ўлады здатныя выкарыстоўваць шырокі спектр метадаў. Яскравы прыклад — Дзень Перамогі, які пасля маніпуляцый прапаганды пераўтварыўся са «свята са слязьмі на вачах» у «можам паўтарыць».

Так званыя дні горада, якія праводзяцца ў сотнях гарадоў былога СССР — яшчэ адзін прыклад выкарыстання сімвалічных падзеяў для ўтрымання масаў у каланіяльнай павестцы.

У выпадку сталіцы Беларусі «дзень горада» вельмі ўжо падобны на нейкі танец на костках продкаў. 

Нават самі прадстаўнікі каманднага апарату ўсведамляюць падмуркі гэтага «свята». І неаднаразова падкрэслівалі, што нягледзячы на дакладна вядомую дату першай узгадкі пра Мінск, ладзіць «святочныя мерапрыемствы» ў дзень трагедыі не зусім этычна. Што праўда, каланіяльная свядомасць зусім выкрасліць гэта так званае «свята» з «планаў мерапрыемстваў на год» не дазваляе. І таму ўжо не першы год пакаленне за пакаленнем жыхароў сталіцы «святкуе» гэтак апісаныя падзеі:

ЦЫТАТА

«I падышлі [яны] да Менска. I зачыніліся мяняне ў горадзе. Браты ж узялі Менск, перабілі ўсіх мужчын, а жанчын і дзяцей узялі ў палон і пайшлі да Нямігі».

Dzień horada
Фота: onliner.by

Толькі ўспрыманне гісторыі праз каланіяльную прызму не дазваляе сённяшняму каманднаму апарату пазбавіцца ад так званай традыцыі «свята горада». Якой, як і большасці падобных, усяго некалькі дзясяткаў год.

Запачаткаваныя «святы гарадоў» былі яшчэ за царскімі часамі, калі адзначаліся вельмі знакавыя гістарычныя гарадскія падзеі. Так, у ХІХ ст. у Кіеве адзначалі юбілейныя даты хрышчэння, атрымання магдэбургскага права. У Маскве 750 год з дня заснавання. Бальшавікі таксама час ад часу прыгадвалі гістарычныя юбілеі. Але вось менавіта штогадовыя святкаванні «святаў гарадоў» пачаліся толькі ў 1980-я.

Ментальнае калецтва грамадства

Сённяшнім чыноўнікам, камсамольская маладосць якіх і праходзіла якраз у тыя часы, вельмі цяжка адмовіцца ад такой добрай нагоды правесці прапагандысцкія мерапрыемствы. І выставы пажарнай і медычнай тэхнікі, якія здараюцца акурат на «дні горада» ў Мінску, для іх не здаюцца нечым інфернальным.

Добра, што пакуль маштабных святочных рэканструкцыяў падзеяў 1000-гадовай даўніны не праводзяць. Але ад сённяшніх актывістаў адміністратыўнай сістэмы можна і такога дачакацца.

Калі паспрабаваць пашукаць адпаведнікі «святам горада» ў Еўропе, можна сутыкнуцца толькі з урачыстасцямі, звязанымі з нейкімі даўнімі гістарычнымі падзеямі — рэлігійнага характару, атрыманнем магдэбургскага права, нават сканчэннем эпідэміяў. Зразумела, што ўсе падобныя святы маюць істотныя адрозненні ад тых, што ладзяцца дзеючым камандным апаратам у Беларусі. І ў сімвалічным, зместавым сэнсе, і па характары правядзення. Няшмат дзе можна сустрэць бессэнсоўныя папойкі пад папсовыя акорды.

Dzień horada (Ryha)
Дзень горада (Рыга), фота са старонкі riga.lv ў Інстаграм

Але менавіта такі фармат «мерапрыемстваў» адпавядае ментальнасці былых камсамольцаў, якія ў школе вывучалі толькі гсіторыю Другой сусветнай вайны. На іх думку любое свята мае быць настолькі без прывязкі да даўніх архетыпаў — наколькі яго можна «напоўніць» бязглуздымі прапагандысцкімі наратывамі. Так прасцей трымаць натоўп у цывілізацыйным дзікунстве. Без мінулага, павагі да продкаў, гісторыі. А яшчэ лепш — з нянавісцю да ўсяго пералічанага.

Пераадоленне каланіяльнай свядомасці

Індыйцы дэманструюць, што нягледзячы на магчымыя нязручнасці для іншаземцаў, гатовыя ісці на прынцыповыя крокі дзеля скасавання каланіяльных традыцыяў. І вяртання на міжнароднай арэне аўтэнтычнай назвы краіны, пераадолення наступстваў прыгнёту нават на сімвалічным, семантычным узроўні.

На жаль, у нашай краіне такога ўсведамлення няма, аб ірацыянальнай прынцыповасці і сімвалізме не шмат хто думае. У гістарычнай перспектыве, асабліва ў маштабе будучыні нашых гарадоў, асаблівага значэння, напэўна, гэты факт мець не будзе. Гарады перажывалі ўжо не адну акупацыю, змены рэлігіяў, сцягоў, нават моваў. Яны нашмат старэйшыя за РБ і іншыя рэспублікі, нават старэйшыя за сам тэрмін Беларусь.

А вось які запіс будзе пакінуты ў архівах гістарычнага суда пасля жыцця сённяшніх пакаленняў? Якую адзнаку нам дадуць будучыя пакаленні, калі ўвогуле мы будзем яе вартыя? 

А. Г., budzma.org

Меркаванне аўтара можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі

Галубка з яго тэатральнымі «галубянятамі» абвінавачвалі і ў нацыяналізме, і ў агітацыі за савецкую ўладу....

Апошнія навіны

    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип