Магілёўскі драмтэатр будзе забаўляць падчас вайны баевікоў ЛНР

23.04.2022 Тэатр

Два беларускія дзяржаўныя тэатры бяруць удзел у фестывалі ў так званай ЛНР у самы разгар агрэсіі Расеі ў дачыненні да Украіны, паведамляе reform.by.


Адкрыты Міжнародны тэатральны фестываль ім. П. Луспекаева «Госпожа Удача» праходзіць з 20 па 27 красавіка ў анлайн-рэжыме. У праграме заяўлены два спектакля ад тэатраў з Беларусі:

23.04. у 17.00 — І. Ганчароў «Облом.OFF» — КК Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Магілёўскі абласны драматычны тэатр».

24.04. у 15.00 — Ш. Перо «Папялушка» — УК «Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча» (Бабруйск).

Фестываль арганізаваны мясцовым драмтэатрам і сепаратысцкім Міністэрствам культуры, спорту і моладзі ЛНР.

«Для нас "Госпожа Удача" нават ва ўмовах вайны — гэта той светлы сімвал, той добры знак, калі мы гаворым аб тым, што нашы хлопцы стаяць на абароне радзімы. Пра тое, што ўсе нашы дзяўчаты сёння працуюць у тыле. Пра тое, што многія з нас сёння абараняюць наш край па-рознаму. Але яны яго абараняюць. Тэатральны фестываль дае магчымасць нам абстрагавацца ад баявых дзеянняў, абстрагавацца ад складанай цяперашняй сітуацыі і натхніць нас на новыя перамогі», — сказаў на адкрыцці так званы міністр культуры, спорту і моладзі ЛНР Дзмітрый Сідараў.