Дыскусія “(Не) жаночае аблічча беларускай літаратуры”

Запрашаем на прэзентацыю  новага нумара часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” і  адкрытую гутарку пра ролю і вобраз жанчыны ў беларускай літаратуры.

zanczny
Узброіўшыся рознымі інструментамі, пісьменніцы, літаратурныя крытыкі, перакладчыцы, выкладчыцы і даследчыцы літаратуры паспрабуюць паставіць пад сумнеў непахіснасць беларускага канону, што  сапраўдную літаратуру стваралі толькі мужчыны.

Гутарка будзе прысвечаная гісторыі беларускай жаночай літаратуры 20 стагоддзя, рэпрэзентацыі пісьменніц у СМІ, асаблівасцям выяўлення жаночых вобразаў у школьнай праграме і ў творах сучасных беларускіх пісьменнікаў.

У дыскусіі возьмуць удзел:

Аксана Данільчык,

Алена Казлова,

Марына Казлоўская,

Ганна Янкута,

Раіса Баравікова.

Мадэратарка:  Юля Цімафеева.

20 чэрвеня, Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул.К.Маркса, 30).

Пачатак 18.30

Уваход вольны!

Падзея ў Facebook