Сёння ў Варшаве абмяркуюць, дзе зараз жыве беларускае кіно

Дакументальны фільм беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна «Кураж» трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар». І ўжо ў сёння, 6-га снежня, наведвальнікі курсаў «Мова нанова» ў Варшаве змогуць павіншаваць творцу асабіста.


29.jpg

6 снежня адбудуцца дзясятыя (юбілейныя!) заняткі «Мовы нанова з Варшавы», прысвечаныя Дню беларускага кіно Арганізатары раскажуць усё, што ведаюць па тэме, зладзяць інтарактывы, пакажуць шыкоўны фільм «Возера радасці» па кнізе Віктара Марціновіча. Гасцямі сённяшніх курсаў «Мова нанова» ў Варшаве будуць Аляксей Палуян і Максім Швед. З трэндавымі беларускімі рэжысёрамі, якія далучацца анлайн,можна будзе абмеркаваць, паразважаць, падыскутаваць пра сучаснасць і будучыню беларускага кінематографа.

Заняткі адбудуцца на тым жа месцы, што і раней: а 18:30 пл.Канстытуцыі, 6 (Беларускі Хаб).

падзея ў Facebook