Дзень палітвязняў. Анонс і расклад акцыі салідарнасці

Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. «Вясна» распавядае, да якіх акцый і мерапрыемстваў можна далучыцца з нагоды Дня палітвязняў.


Dzień palitviaznia
Дзень палітвязня. Ілюстрацыйнае фота

21 траўня

Люблін, 10:00–15:00. Акцыя «Напішы ліст палітвязню». Падрабязнасці

Варшава, 11:00. Прэс-канферэнцыя з нагоды Дня Палітвязня, Kryniczna 6. Падрабязнасці

Фларэнцыя, 12:00. Арт-перфоманс у Форуме Мандэла «Галасы, што (не)гучаць». Падрабязнасці

Нью-Ёрк, 13:00, беларускі пікнік у Цэнтральным парку. Падрабязнасці

Вільня, 17:00. Адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе», Vilniaus g. 20. Падрабязнасці

Беласток, 18:00. Акцыя каля кансулята Беларусі. Skwer Wolnej Białorusi, 1

Варшава, 18:00. Мерапрыемства з нагоды Дня палітвязняў, Witrynа Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6. Падрабязнасці

Уроцлаў, 18:00. Акцыя салідарнасці на Рынку ля фантану. Падрабязнасці

Клайпеда, 18:30. Паездка на роварах ад Molas’a

Стакгольм, 18:30, мітынг салідарнасці, Sergels torg

Цюрых, 18:30–19:30, Züghusplatz. Падрабязнасці

Варшава, 19:00. Вольныя Купалаўцы ў Музеі Вольнай Беларусі ладзяць праграму «Слова з‑за кратаў». Падрабязнасці

Вільня, 19:00. Мітынг салідарнасці, Кафедральная плошча

Батумі, 19:00. Акцыя салідарнасці на Плошча Еўропы

Клайпеда, 19:30. Напісанне лістоў палітвязням у Tremtinių skvere

Вільня, 20:00. Vilniaus gatve 16. Спектакль «Вольныя». Рэгістрацыя

Стакгольм, 21–22 траўня, «Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі», якую арганізуе Інстытут замежнай палітыкі Швецыі з удзелам Святланы Ціханоўскай ды іншых прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі

23 траўня


Талін, 17:30. Паказ фільма «Выпадковы прэзідэнт», Рэгістрацыя

Будва, 19:00, Паказ фільма «Беларусь 23.34». Падрабязнасці

23–25 траўня

Прага. Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі

26 траўня

Варшава, 19:00, Музей Вольнай Беларусі, спектакль «Мора Хрысціны». Падрабязнасці і квіткі

Анлайн

«Краіна для жыцця»: Акцыя 1461 ліст Ціханоўскаму.

Беларускі моладзевы хаб і Дысідэнт і кампанія «Марафон лістоў».

Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас!

Цалкам увесь спіс акцый абнаўляецца на адмысловым сайце.

Чытайце яшчэ: Як можна падтрымаць палітвязняў? Карысныя парады