• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.01.2022 | Культура Літаратура Асоба

Дзень памяці Міхала Анемпадыстава: 15 фактаў з жыцця творцы

Чатыры гады таму, 23 студзеня 2018 года, пайшоў з жыцця выбітны беларускі мастак, дызайнер, паэт і культуролаг Міхал Анемпадыстаў — чалавек-глыба, чалавек-эпоха. Да гэтай сумнай гадавіны «Новы Час» згадаў некалькі цікавых фактаў з жыцця майстра.


266031896_5103755329643851_5387667707341192654_n.jpg


1. Сям’я Міхала Анемпадыстава ад самага пачатку савецкай улады зведала на сабе рэпрэсіі: пасля падзей 1917 года прадзеда Міхала раскулачылі і саслалі на Салаўкі. Дзед быў арыштаваны ГПУ 6 верасня 1937 г. у Рагачове, а праз некалькі месяцаў, 25 снежня 1937 г. — расстраляны.

2. Бабулю мастака (маміну маці) звалі Еўфрасінняй, але ёй так не падабалася гэтае імя, што яна прыдумала сабе іншае — Ліда. Яна была краўчыхай, вельмі вытанчанай краўчыхай, якая ўмела ствараць стыль і настрой праз адзенне, і пачуццё густу, гэтага самага стылю, адчуванне колераў Міхал, мабыць, атрымаў у спадчыну менавіта ад яе.

3. Першым «творам» будучага мастака былі... размаляваныя сцены ў кватэры. Бацькі не надта засмуціліся, бо ўсё адно збіраліся з’язджаць з кватэры, але вось калі маленькі Міхал вырашыў паўтарыць «на біс» ужо на новым месцы, радасці ў іх было мала і хлопчыку давялося асвойваць больш традыцыйныя спосабы малявання. «Склалася абсалютна ненармальная сітуацыя, калі галоўным крытэрам вартасці таго ці іншага твора з’яўляецца рынкавы кошт, а значнасць творцы вызначаецца галерэйнай гісторыяй і ўзроўнем медыяраскруткі».

4. З самага дзяцінства Міхала цікавіла навакольнае асяроддзе: жучкі, чарвячкі і іншая жыўнасць. Не маючы дома энцыклапедый, але марачы пра іх, ён стварыў сваю ўласную — са сшытка для малявання. Ва ўспамінах Міхал казаў, што гэты сшытак захаваўся.

5. Будучы выбітны беларускі культурны дзеяч рос у рускамоўным асяроддзі, так што беларуская мова для яго была вывучанай. На трэцім курсе Мінскай мастацкай вучэльні іспыт па беларускай мове Міхал Анемпадыстаў здаў на «3», а ўжо на пятым курсе пераздаў на «5» — для яго гэта было прынцыпова.

6. Мова стала адной з галоўных прычын, па якіх ён у 1982 г. прыйшоў у «Беларускую Майстроўню», што афіцыйна называлася «Спеўнай Майстроўняй». Там у перапынках паміж спевамі можна было свабодна пагаварыць па-беларуску. «Беларусы былі далёка не самым згуртаваным зямляцтвам. Беларусы былі кожны сам па сабе. Як тут, у цывільным жыцці, гэтак і там, мы не маем унутранай патрэбы ў гуртаванні, нават перад пагрозай звонку. І гэта не тактыка партызана. Партызанаў “сола” не бывае, за партызанам заўсёды стаіць партызанскі атрад. Беларусы (у сэнсе, ўсе, хто прызываўся з Беларусі) розніліся ад астатніх. Адукацыяй, майстравітасцю, адсутнасцю агрэсіі, нават рахманасцю. Але палка з двух канцоў — і гэтая неагрэсіўнасць праяўлялася ў нежаданні пастаяць за сябе, аказаць супраціў, пайсці насуперак пануючаму парадку. А калі ты сам за сябе не змагаешся, то ніхто табе дапамагаць не будзе, нават свае».

7. Цікаўнасць да беларушчыны Анемпадыставу, як і многім іншым беларусам, прышчапіў Уладзімір Караткевіч. Менавіта яго раманы па-сапраўднаму адкрылі для Міхала мову, гісторыю і культуру беларусаў. А самога Уладзіміра Сямёнавіча мастак бачыў толькі аднойчы і ўспамінаў гэта так: «Асабіста з Караткевічам я сустракаўся ўсяго толькі раз у жыцці, мімаходзь і зусім не так, як пра тое марылася. Адбылося гэта ў тым самым Палацы Мастацтва, праз пару год пасля таго, як я ўпершыню ўбачыў яго прозвішча на подпісе да карціны. Было ўрачыстае адкрыццё нейкай значнай выставы, я разам з аднагрупнікам Сашам Зархам стаяў у натоўпе непадалёк ад Караткевіча і мы, замест слухаць прамовы, хіхікалі. А Караткевіч як зароў тады на нас!… І мы сціхлі адразу. Класік усё-такі».

8. У школе Міхала называлі «дысідэнтам», а пазней хлопца, які пэўны час захапляўся культурай хіпі нават затрымлівалі — за доўгія валасы, сандалі і падсумак ад процівагазу. Следчыя тады пільна сачылі за моладзевымі субкультурамі, якія, што праўда, тады яшчэ не цікавіліся палітыкай. Але Міхалу ўсё адно давялося ноч правесці ў пастарунку. «Зло не вымяраецца колькасна, яно ў любой колькасці зло».

9. Падчас навучання ў мастацкай вучэльні Анемпадыставу выпала прысутнічаць на сходзе, дзе навучэнцы «галасавалі» за ўвод савецкіх войскаў у Польшчу. І, хоць іх меркавання ніхто не ўлічваў, Міхал з сябрамі былі адзінымі, хто наважыўся прагаласаваць «супраць». «Трэба трымацца свайго і атрымліваць за гэта па галаве, але нядоўга, як той казаў. Адпор выклікае павагу і статус, падпарадкаванне — яшчэ большы прэсінг».

10. Акрамя мастацкай вучэльні Міхал Анемпадыстаў займаўся яшчэ і ў дзіцячай студыі, якой кіраваў знакаміты беларускі мастак Васіль Сумараў. Туды ж хадзіла і будучая палітычная зняволеная, культуролаг, пісьменніца і журналістка Юлія Чарняўская, якую Міхалу вельмі хацелася ўразіць сваімі ведамі, але, як кажуць, «не пракаціла».

11. Пяць гадоў Анемпадыстаў прапрацаваў рэдактарам у дзіцячым часопісе «Бярозка». Праз некаторы час пасля гэтага ён стаў адным са стваральнікаў культавага «Народнага альбома».


271853413_668940534553981_6329004817300749590_n.jpg

Быў запатрабаваны як паэт-песеннік: пісаў тэксты песень для «N.R.M.», «Новага неба» і Касі Камоцкай. «У нас сваіх хваліць не прынята. У нас, каб свае пахвалілі, трэба, каб спачатку іншыя гэта зрабілі. Альбо памерці. Тады цэнім».

12. Быў лектарам «Лятучага ўніверсітэта», там жа вёў дызайнерскую майстэрню. Ва ўспамінах пісаў, што ніколі не меў «вучняў» — яго заўсёды прываблівалі больш роўныя адносіны.

13. «Колерам Беларусі» лічыў шэры.


271851557_659113665533242_3446704781564492252_n.jpg

У карціне свету Міхала Анемпадыстава гэты колер быў пазбаўлены негатыву, мастак лічыў яго адным з лепшым і найбольш распаўсюджаных у нас: «Шэры колер — гэта беларускае неба і азёры, беларускі лён і ільняное адзенне, шэрыя беларускія палі ранняй вясной і позняй восенню, шэрыя беларускія старажытныя драўляныя хаты і шляхецкія двары, героі народных казак для дзетак (шэры кот, шэры воўк, шэрая мышка, шэры зайчык, шэрая галка і інш.), шэрань, шэрыя вочы і г.д.».

14. Вынікі прэзідэнцкіх выбараў 1994-га лічыў цывілізацыйнай катастрофай для Беларусі — калі народ замест будучыні выбраў мінулае. Словы Анемпадыстава лёгка кладуцца на сённяшнюю сітуацыю, як быццам прадказваючы яе: «Калі ў 94-м Беларусь зрабіла свой цывілізацыйны выбар на карысць неіснуючага ўжо Саюза, фактычна абрала мінулае замест будучыні, я ўспрыняў гэта як гэта цывілізацыйную катастрофу. Пытанні і вынікі рэферэндуму 94-га гэта пацвердзілі. Пачалося закручванне гаек, а логіка закручвання гаек такая, што круціць трэба нон-стоп, без усялякіх там люфтоў і аслабак. Апошні шанец выправіць сітуацыю мы згубілі на рэферэндуме 96-га. Гэта як бы вам дзверы адкрылі, паказалі светлую будучыню з травянымі газонамі, а потым закрылі зноў — і вяртайцеся на нары».

15. Міхал Анемпадыстаў памёр у 2018 годзе ад інсульту. Пасля яго смерці «Беларускі ПЭН-цэнтр» сумесна з «Саюзам беларускіх дызайнераў» і «Лятучым універсітэтам» заснаваў прэмію «Aniempadystaū» — за найлепшую кніжную вокладку.


268208090_679716266529504_7023519290612323679_n.jpg

З 2019 года лаўрэатамі прэміі станавіліся Грыгорый Кацнэльсон (за вокладку кнігі «Віленскі покер» Рычарда Гавяліса), Кацярына Пікірэня (за вокладку кнігі «Трое ў чоўне і пёс з імі» Джэрома К. Джэрома) і Алена Дашкевіч (за вокладку кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў»). «У мяне ніколі не было ілюзій наконт таго, што мастацкае слова, ці, тым болей, твор візуальнага мастацтва, можа наўпрост палепшыць жыццё, змяніць сітуацыю ў краіне. Наўпрост палепшыць жыццё можа толькі дызайн)) У тым сэнсе, што ён можа палепшыць асяроддзе, прастору, у якой мы жывём. Іншыя віды мастацтва працуюць апасродкавана, яны ствараюць новыя сэнсы і вобразы, запаўняюць імі культурную прастору, часам бязмэтава, проста так. Мастацтва нікому і нічога не павінна. Яно можа рэагаваць на актуальныя праблемы, а можа не рэагаваць. Творца (як творца) павінен ствараць, гэта яго місія. Творчасць — гэта сакральны акт, які не заўсёды ад творцы залежыць. Іншая справа, што кожны творца яшчэ і чалавек, і грамадзянін, не варта пра гэта забывацца. Як гэтую тройцу (насамрэч іх яшчэ болей) сумяшчаць унутры адной асобы — спрадвечнае пытанне. Кожны як можа, гэтак і сумяшчае».


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Гродне пабудуюць храм з цэнтрам асветы моладзі і музеем Мітрапаліта Філарэта. За прататып узята славутая Каложская царква

Храм у гонар святога благавернага князя Аляксандра Неўскага пабудуюць у Гродне. Праваслаўны храм са званіцай і парафіяльным...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Краіна

Дранікі ўнясуць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Ці з'яўляецца гэта вульгарызацыяй ідэй канвенцыі ЮНЭСКА?

З нагоды ўнясення стравы ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны разгарэлася дыскусія сярод беларускіх інтэлектуалаў....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Андрэй Мядзведзеў: «Мы сталі братамі па няшчаcцю ў змаганні з гэтым рускім караблём»

Беларускі праваабаронца Андрэй Мядзведзеў працуе ў незалежнай журналістыцы з 2016 года. Пасля падзеяў 2020 года быў вымушыны...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Краіна

З'явілася інтэрактыўная мапа вольных месцаў у дзіцячых садках

Міністэрства адукацыі стварыла інтэрактыўную мапу вольных месцаў у дзіцячых садках. Інфармацыя ёсць па Мінску і кожнай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Гродне пабудуюць храм з цэнтрам асветы моладзі і музеем Мітрапаліта Філарэта. За прататып узята славутая Каложская царква
    Культура Грамадства Краіна
    Дранікі ўнясуць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Ці з'яўляецца гэта вульгарызацыяй ідэй канвенцыі ЮНЭСКА?
    Грамадства
    Андрэй Мядзведзеў: «Мы сталі братамі па няшчаcцю ў змаганні з гэтым рускім караблём»
    Адукацыя Краіна
    З'явілася інтэрактыўная мапа вольных месцаў у дзіцячых садках
    Культура Грамадства
    Будкін: «Дагэтуль у краіне засталіся месцы, дзе можна адчуць подых творчай свабоды, нават ва ўмовах, набліжаных да гета»
    Каляндар
    Каляндар з 16 па 22 траўня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Грамадства Музыка
    Сяргей Башлыкевіч: «Я б далучыў дваравыя канцэрты да нематэрыяльнай спадчыны UNESCO»
    Грамадства Культура Літаратура
    У літаратурны музей Янкі Купалы прызначылі новую дырэктарку
    Грамадства Гісторыя
    Калі Мінск упершыню выгукнуў: «Жыве Беларусь!»
    Культура Гісторыя Асоба
    Прывіды мінулага Ляшчыннай Савы. Гісторыя жыцьця й сьмерці першай жонкі Ластоўскага
    «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    Гісторыя
    Ганна Кіеўская — каралева Францыі
    Гісторыя Мастацтва
    Пяць каштоўнасцяў Каложскай царквы, якія варта ўбачыць
    Грамадства Мастацтва
    Забаронена на «Арт-Мінск»? Можа быць даступна ў spatial.io!
    Замежжа Музыка
    Пераможцам «Еўрабачання-2022» сталі Kalush Orchestra з Украіны

Афіша

  • 17.05 — 16.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя альманаха «CTRL+S» у Вільні

  • 17.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 17.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 17.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 17.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 17.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 17.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 17.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Аперацыя Мір» — змрочная прарочая антыўтопія Сяргея Пясецкага
    • У Чэхіі распрацоўваюць закон, які зробіць немагчымай міграцыю беларусаў у гэтую краіну
    • Руся, Маляваныч, Pylai і ... Warner Brothers!
    • Аляксей Дзікавіцкі: «У БССР палешукі былі людзьмі трэцяга гатунку»
    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM