Дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі

19.03.2025
25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. У гэты дзень беларусы штогод ладзяць урачыстасці. Сёлета з нагоды Дня Волі ў розных гарадах свету пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. Зрабілі для Вас падборку з раскладам святочных імпрэзаў, каб вы маглі годна адзначыць найвялікшае нацыянальнае свята ў сваім горадзе.

Dzień Voli

Германія

Кёльн

Дзень Волі ў Кёльне

30 сакавіка «Беларусы NRW» запрашаюць на акцыю да Дня Волі — адсвяткаваць, выказаць падтрымку незалежнасці Беларусі і нагадаць свету пра гібрыдную акупацыю Беларусі Расіяй.


Будзе таксама марш вуліцамі горада.

Дата: 30 сакавіка

Час: 14:00 - 16:00 (час мясцовы)

Месца: Heumarkt

ЗША

Белв'ю

Святочная імпрэза «Гуканне Волі» ў Белв’ю

Afiša

24 сакавіка беларусаў Белв’ю запрашаюць далучыцца да святочнай імпрэзы «Гуканне Волі».

Дата: 24 сакавіка

Час: 15:00 (час мясцовы)

Месца: Kelsey Creek Park, Белв’ю

Чыкага

Дзень Волі ў Чыкага

23 сакавіка беларусы Чыкага запрашаюць далучыцца да святкавання Дня Волі!

Удзельнікі:

  • узгадаюць гісторыю Дня Волі;
  • пагуляюць у беларускія настольныя гульні «Белаполія», «Бітва пад Воршай» і «Паўстанцы»;
  • змогуць набыць настольныя гульні і іншы мерч з беларускай тэматыкай;
  • з майстрыхай беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Тані Зімінай пагукаюць Вясну;
  • патанчаць беларускія танцы разам з майстрам танца Глебам Вашкевічам;
  • паўдзельнічаюць у розыгрышы прыемных прызоў — ахвяраванні ад розыграша пойдуць на падтрымку дабрачыннай арганізацыі «Belarusians in Chicago»


Арганізатары заклікаюць прыносіць з сабой ежу да святочнага стала і любімыя напоі. Вада, кава і гарбата будуць даступны на месцы.

Уваход вольны!

Філадэльфія

Дзень Волі ў Філадэльфіі

29 сакавіка ў Філадэльфіі «Belarus Freedom — Philadelphia» запрашае адсвяткаваць 107-ю гадавiну заснавання Беларускай Народнай Рэспублiкi!

Арганізтары абяцаюць вельмi цікавага госця, рыхтуюць музыку, гульнi і інтэрактыўныя станцыi, а таксама бар і розныя прысмакі.

Уваход вольны!

Дата: 29 сакавіка

Час: 16:00 - 20:00

Месца: Associated Polish Home — Dom Polski (9150 Academy Rd

Канада

Таронта

Дзень Волі ў Таронта

22 сакавіка беларасаў Таронта запрашаюць адсвяткаваць Дзень Волі.

Дата: 22 сакавіка

Час: 15:00 (час мясцовы)

Месца: Таронта

Шэсце па Bloor St. ад Jane да Беларускага Цэнтра.

Праграма па спасылцы.

Літва

Вільня

Сплаў на байдарках у Дзень Волі ў Вільні

Каманда SPLYVEM прапануе прыняць удзел у святочным сплаве, з бел-чырвона-белымі сцягамі, па раце Neris.

Дата: 23 сакавіка

Час: 12:00 (час мясцовы)

Месца: збор каля Белага мосту — Baltasis tiltas, Вільня

Падрабязней тут.

Дзень Волі ў Вільні

Afiša

22 сакавіка, субота

Вандроўка да юбілея Францішка Багушэвіча. 

Выезд з Вільні а 10-й, вяртаньне ў 16-30.

Рэгістрацыя і больш падрабязная інфармацыя, у тым ліку пра ўнёскі за вандроўку, ў гугл-форме.

Лукішская плошча, Вільня

19:00. Ушанаванне памяці Кастуся Каліноўскага і паплечнікаў у дату іх пакарання. Запальванне памятных знічак.

23 сакавіка, нядзеля

Плошча Вінцаса Кудзіркі, Вільня

12:00. Традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці прымеркаваны да надыходзячага свята Дня Волі.

Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10, Вільня

15:00. Дыскусійная сустрэча з Палінай Шарэнда-Панасюк.

24 сакавіка, панядзелак

Кафэ «Karčma 1863», Bokšto g. 2, Вільня

18:00. Віктарына «Што ты ведаеш пра дзеячоў БНР?»

Беларускі спектакль «ЦЕСЛЯ» — гісторыя сям’і, гісторыя краіны

18:00 — 19:15
20:00 — 21:15 

Квіткі па спасылцы

Для арганізацыі Dapamoga вылучаны зніжкі для палітвязяў і рэпрэсаваных — звяртацца ў асабістыя да @nk_dapamoga.

25 сакавіка, аўторак

Сейм Літоўскай Рэспублікі 

9:00. Урачыстасці з нагоды Дня Волі. Уздым бел-чырвона-белага сцяга каля Сейма з удзелам нацыянальнай лідаркі Беларусі Святланы Ціханоўскай, Паліны Шарэнда-Панасюк і дэпутатаў Сейма Літвы (пляцоўка з боку набярэжнай, вуліца Goštauto)

9:30. Павязванне стужак на Алеі Беларускай дэмакратыі каля Сейма (каля Žvėryno Tiltas, вуліца Goštauto

10:00. Пачатак вольнага бчб-аўтапрабегу.

Рэгістрацыя кіроўцаў і пасажыраў (-к) па спасылцы. Бярыце бчб ці літоўскія сцягі.

Могілкі Росы, Вільня

11:00. Акцыя памяці. Ускладанне кветак і знічак да магіл Луцкевічаў і ў капліцу Кастуся Каліноўскага.

11:30. Экскурсія. Пачатак ад магілы Луцкевічаў.

12:00. Выезд у Каўнас. Збор на паркінгу ля помніку Пілсудскаму.

Петрашунскія могілкі, Каўнас

13:45. Ускладанне кветак і запальванне знічак на мемарыяльнай дошцы Клаўдзія Дуж-Душэўскага.

15:30. Выезд з Каўнаса.

Лукішская плошча, Вільня

18:00. Мітынг. Выкананне гімна. Выступ лідаркі дэмакратычнай Беларусі Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікоў і актывістаў Літвы, музыкаў.

18:35. Запальванне лампадак да крыжа Кастуся Каліноўскага.

18:45. Пачатак маршу да амбасады Беларусі. Бярэм сцягі сваіх раёнаў.

Амбасада Беларусі, Вільня

19:15. Падвязванне стужачак, запальванне знічак. Вольны мікрафон. Выступ музыкаў.

Кафэ «Karčma 1863», Bokšto g. 2, Вільня

20:30. Нефармальны працяг святкаванняў.

30 сакавіка, нядзеля

Вострая Брама, Вільня

15:00. Вандроўка з гісторыямі пра Вільню.

Прыносьце на мерапрыемствы сцягі сваіх раёнаў!

АДСВЯТКУЕМ ДЗЕНЬ ВОЛІ РАЗАМ!

Жыве Беларусь!

Каўнас

Дзень Волі ў Каўнасе

25 сакавіка беларусаў Каўнаса запрашаюць на ўскладанне кветак і запальванне знічак на надмагіллі Клаўдзія Дуж-Душэўскага.

Дата: 25 сакавіка

Час: 13:45 (час мясцовы)

Месца: Пятрашунскія могілкі, Каўнас

Польшча

Беласток

Дзень Волі ў Беластоку

Afiša

23 сакавіка (нядзеля)

10:00 Бажэственная літургія і малебен за беларускі народ.

Месца: Царква Святога апостала Іаана Багаслова, ul. Zbigniewa Herberta 1, 15-779 Białystok

14:00 прэм’ера спектакля «WICIA» з нагоды 100-годдзя да дня народзінаў беларускага паэта Віктара Шведа.

Месца: камерны зал Падляшскай оперы і філармоніі, ul. Odeska 1. Квіткі ў касе Оперы, ul. Odeska 1.

15:30 мітынг — канцэрт у гонар Дня Волі, на якім выступіць Гістарычны клуб рэканструкцыі «Invictus 1863» і культавы беларускі рок-музыка Лявон Вольскі. Мітынг-канцэрт, арганізаваны сумесна з гарадскімі ўладамі Беластока, вядучай якога Кацярына Ваданосава.

Месца: plac przy restauracji Żubrowisko, ul. Rynek Kosciuszki 10, 15-426 Białystok 

25 сакавіка (аўторак)

16:30 сімвалічны забег, прысвечаны Дню Волі.

Месца: парк Konstytucji 3 Maja, 15-227 Bialystok 

Удзел у забегу бясплатны, ёсць ліміт — 50 чалавек. Да ўдзелу дапускаюцца паўналетнія. Усе фінішоры атрымаюць памятны медаль.

У забегу прадстаўленыя дзве дыстанцыі: 1,5 км і 5 км. Жадаючыя могуць прайсці трасу пешшу.

Каб зарэгістравацца на забег, трэба запоўніць форму.

Апошні дзень рэгістрацыі — 20 сакавіка.


18:30 Урачысты канцэрт з нагоды святкавання дня Aбвяшчэння незалежнасці Беларусі 25 сакавіка 1918 г.«Беларускія маршы і гімны. Лірыка змагання» ў выкананні Міжнароднага мужчынскага хору УНІЯ з Вільні. 

Бясплатныя ўваходныя квіткі даступныя на biuro@ckb.bialystok.pl і ў Цэнтры беларускай культуры ад аўторка, ul. Kilińskiego 16/207, пн-пт 9:00-15:00

Месца: Канцэртны зал Комплексу музычных школ, ul.Podleśna 2,15-227 Białystok 

26 сакавіка (серада)

18:00 Kанцэрт гурта NaviBand з’яўляецца выразам салідарнасці з беларускім народам, а таксама падзякай жыхарам, грамадскім арганізацыям і ўладам горада Беласток за адкрытасць і падтрымку.

Месца: Klub Muzyczny Sześcian, ul. Warszawska 34,Białystok

Даход ад продажу квіткоў ідзе на арганізацыю канцэрту.

Варшава

Марш з нагоды Дня Волі ў Варшаве

Afiša

23 сакавіка беларусаў Варшавы запрашаюць далучыцца да Марша з нагоды Дня Волі.

Дата: 23 сакавіка

Час: 13:00 (час мясцовы)

Месца: ад plac Trzech Krzyży да plac Zamkowy, Варшава

Падрабязней тут

Гданьск

Дзень Волі ў Гданьску

25 сакавіка

16.00-21.00

Марафон напісання лістоў вязням сумлення

Месца: ECS, Зімовы сад (першы паверх)

Уваход вольны

16.00-21.00

Пад белымі крыламі | сацыяльная зона

Месца: ЦВС, зімовы сад (першы паверх)

Уваход вольны

Кірмаш беларускіх рамёстваў і кніг на беларускай мове. Некалькі беларускіх кавярняў прапануюць стравы мясцовай кухні. У Гданьску будзе арганізаваны збор сродкаў на стварэнне крыжа змагарам за незалежнасць Беларусі.

16.00-21.00

Пачуцці: Малюнкі палітвязняў з Беларусі | выстава

Месца: ECS, зімовы сад (першы паверх)

Уваход вольны

Выстаўка складаецца са 103 прац 19 мастакоў. Усе яны былі створаны ва ўмовах турэмнай ізаляцыі. За некалькі гадоў яны знайшлі дарогу з-за кратаў да сваякоў, сяброў і людзей добрай волі.

16.30

Ускладанне кветак да магіл актывістаў руху за незалежнасць Беларусі | святкаванне

Месца: Гарнізонныя могілкі ў Гданьску, вул. Дамброўскага 2

Уваход вольны

На могілках Гданьска пахавана шмат беларусаў. Адным з найвыбітнейшых з’яўляецца Лукаш Дзекуч-Малей (1888–1955), пахаваны разам з жонкай Серафінай на Гарнізонных могілках, — баптысцкі святар, перакладчык Бібліі на беларускую мову, нацыянальны, незалежны і грамадскі дзеяч, непасрэдна звязаны з БНР. Іх нашчадкі да гэтага часу жывуць у Гданьску.

18.00-18.30

Вобраз свабоды | мастацкі маніфест

Месца: ЦСМ, Зімовы сад (першы паверх)

Уваход вольны

У ЦСМ будзе размешчана карціна «Вобраз свабоды» вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна. Мастак не паспеў завяршыць карціну, бо памёр праз тое, што ў турме яму не аказалі своечасовую медыцынскую дапамогу. Твор вернецца на радзіму свайго стваральніка толькі пасля дэмакратычных перамен, калі Беларусь стане свабоднай — такая была мара мастака.

19.00-20.30

NaviBand | канцэрт

Месца: ECS, глядацкая зала (першы паверх)

Уваход вольны

NaviBand — беларускі інды-поп-гурт. Пасля палітычных пратэстаў 2020 года ягоная творчасць была забароненая ў Беларусі, і музыкі былі вымушаныя пакінуць краіну. Яны пераехалі ў Варшаву. Сярод іншага артысты граюць: у Польшчы, Чэхіі, Германіі, Літве і Латвіі, ахвяруючы прыбытак ад выступленняў у падтрымку ахвяр вайны ва Украіне.

Яркія галасы, мікс поп-мелодый з народнымі матывамі, акустычныя інструменты з сінтэзатарамі і барабанамі — усё гэта стварае цёплую вінтажную атмасферу.

Атмасфера NaviBand спадабаецца слухачам, якія цікавяцца аўтэнтычным, арыгінальным бачаннем інды-музыкі з Беларусі.

Кракаў

Дзень Волі ў Кракаве

22 сакавіка беларасаў Кракава запрашаюць адсвяткаваць Дзень Волі, прыняўшы ўдзел у палітычным клубе «Пасяджэнне Рады БНР».

Дата: 22 сакавіка

Час: 17:30-19:30 (час мясцовы)

Месца: ul. Mikołajska 4/6 (Прастора), Кракаў

Познань

Марш з нагоды Дня Волі ў Познані

23 сакавіка беларусаў Познані запрашаюць далучыцца да Марша з нагоды Дня Волі.

Дата: 23 сакавіка

Час: 14:00 (час мясцовы)

Месца: ад plac Adama Mickiewicza да plac Wolności, Познань

Уроцлаў

Дзень Волі ва Уроцлаве

20 сакавіка беларусаў Уроцлава запрашаюць на літаратурна-гістарычную сустрэчу «Ад Рагвалода да БНР».

Дата: 20 сакавіка

Час: 18:00 (час мясцовы)

Месца: Przejście Dialogu, вул. Świdnicka 19, Уроцлаў

На літаратурна-гістарычнай сустрэчы «Ад Рагвалода да БНР» Уладзімір Арлоў распавядзе пра ключавыя моманты беларускай гісторыі — ад часоў Полацкага княства да абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, а Яраслаў Іванюк пра 25 гадоў Kamunikat.org, найбуйнейшую ў свеце беларускую інтэрнэт-бібліятэку. Гэта ўнікальная магчымасць паслухаць вядомых даследчыкаў гісторыі і атрымаць адказы на пытанні пра мінулае і сучаснасць нашай краіны. Таксама на сустрэчы можна будзе набыць кнігі.

Чэхія

Прага

Дзень Волі ў Празе

22 сакавіка беларасаў Прагі запрашаюць адсвяткаваць Дзень Волі. У гэтым годзе традыцыйна ўшануюць памяць Прэзідэнтаў Рады БНР. Прыходзьце з кветкамі і зьнічамі.

Дата: 22 сакавіка

Час: 14:00 (час мясцовы)

Месца: Альшанскія могілкі (збор каля праваслаўнай капліцы), Прага

Канцэрт да Дня Волі ў Празе

Afiša

27 сакавіка беларусаў Прагі запрашаюць на канцэрт да Дня Волі.

Дата: 27 сакавіка

Час: 19:30

Месца: České muzeum hudby (Czech Museum of Music), Karmelitská 388/2, Прага