Кампанія па збору сродкаў на арганізацыю “Спеўных сходаў” на Talaka.by падыходзіць да свайго завяршэння. Але вы яшчэ можаце паўплываць на канчатковы вынік!
На “Спеўным сходзе” любы чалавек можа не толькі спяваць народныя песні, але і вывучыць некаторыя творы напамяць. Акрамя таго, праект дапамагае захоўваць традыцыйныя песні ў фармаце “ад чалавека да чалавека”.
“Спеўны сход” плануе мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах. У сталіцы на тэмы: “Беларускія песні першай паловы XX ст.”, “Беларускія песні другой паловы XX ст.”, “Песні філаматаў і філарэтаў”. Таксама плануецца зладзіць мерапрыемствы ў Віцебску і Брэсце.
Бюджэт пяці Сходаў складае амаль 40 млн рублёў. Выдаткі пакрываюць наступныя расходы: арэнду залаў, ганарар музыкам і вядучым, паслугі SMM і інш. На сёння сабрана больш за чвэрць запланаванай сумы. Падрабязна азнаёміцца з ходам праекта і падтрымаць яго можна ТУТ.