30 верасня 2015 г. часопiс “Дзеяслоў” запрашае адразу на дзве імпрэзы.
У межах сустрэч – прэзентацыя паэтычнага зборніка Наталлi Русецкай «Каштаны ў кішэнях», выступы барда Таццяны Беланогай і паэткі Алы Петрушкевіч, а таксама прэзентацыя свежых нумароў часопіса з удзелам Анатоля Брусевіча і Анатоля Івашчанкі.
Першая імпрэза адбудзецца ў Музеі Максіма Багдановіча (Гародня, вул. 1 Мая, 10). Пачатак а 16:00.
Другая – у актавай зале Свята-Пакроўскага сабора (Гародня, вул. Акадэмічная, 2). Пачатак а 18:30.
Выступы адбываюцца ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”