• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.12.2018 | Адказны бізнес

Этнаграфія, прыродныя вітаміны і кавярня для ахвяраў хатняга гвалту — якія праекты прапануе сацыяльны бізнес.

У Мінску абвясцілі пераможцаў конкурсу сацыяльных праектаў SAP UP 2018.

Image result for SAP Up Minsk 2018

Конкурс сацыяльных праектаў SAP UP, партнёрам якога з’яўляецца кампанія “Будзьма беларусамі!”, праходзіць у Беларусі другі раз, мы сталі чацвёртай краінай, якая далучылася ад конкурсу, і сёлета фіналістамі сталі адразу дзесяць праектаў. Па словах арганізатараў, за год павысілася не толькі колькасць, але і якасць праектаў, якія трапілі на разгляд журы.

Што цікавіць людзей, якія падаюць свае праекты на конкурс? Насамрэч спіс атрымліваецца вялікім і разнастайным — ад захавання культурнай спадчыны Беларусі да працаўладкавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Стваральнікі праекта “Блізкія” маюць на мэце дапамагчы пенсіянерам атрымаць дадатковы заробак праз адмысловы сэрвіс, дзе будуць прадстаўленыя запатрабаваныя на рынку паслугі: ад рэпетытарства і выгулу сабак да працы ў юрыдычных і бухгалтарскіх кірунках.

Праект “Прыродныя вітаміны — здаровая нацыя” прапануе стварыць бізнес па вырошчванні малінаў (а ў перспектыве і іншых ягадаў) без выкарыстання хімікатаў. Да таго ж “Прыродныя вітаміны” дапамогуць людзям з ментальнымі асаблівасцямі працаўладкавацца і атрымліваць за збор малінаў вартыя грошы.

Новы падыход да міждысцыплінарнай адукацыі прапануюць аўтары праекта STEM-3500 (абрэвіятура паходзіць ад англійскага “навука, тэхналогіі, інжынерыя, матэматыка”, а лічба 3500 — колькасць школ у Беларусі). Мэта праекта – арганізацыя СТЭМ-цэнтраў у межах дадатковай школьнай адукацыі. Цяпер над праектам працуе 11 педагогаў, а СТЭМ-цэнтры функцыянуюць у пяці беларускіх школах, дзе дзеці вывучаюць робататэхніку і прапануюць свае ўласныя навуковыя стартапы.

Адзначаны другім месцам праект ETHNO.by мае амбітную задачу сабраць “усю беларускую этнаграфію” на адным сайце: па словах аўтараў, яны змогуць сістэматызаваць усю наяўную інфармацыю, якая будзе карыснай як прафесіяналам ад этнаграфіі, так і аматарам. Сайт уключае друкаваныя, аўдыё- і відэаматэрыялы і зможа стаць добрым дапаможнікам для адмыслоўцаў, а таксама для людзей, якія займаюцца культурніцкім турызмам.

У кожнага трэцяга беларуса ёсць “асаблівы” знаёмы — чалавек з ментальнымі праблемамі. Дапамагчы атрымаць працу і вартыя грошы такім людзям хочуць аўтары праекта “Добрае печыва”: людзі з асаблівасцямі пад наглядам і з дапамогай прафесіяналаў будуць ствараць hand-made печыва, якое будзе распаўсюджвацца па офісах, кавярнях і каворкінгах. У самым пачатку на працу трапяць пяць чалавек, а пры паспяховым развіцці праект плануе пашырыцца.

Яшчэ адно прызавое месца атрымаў стартап Whisper — відэа-мэсэнджар для людзей з паніжаным слыхам ці адсутнасцю слыху. Заснаваны на нейронных сетках мэсэнджар будзе распазнаваць тэкст па руху вуснаў суразмоўцы. Патэнцыйных карыстальнікаў мэсэнджара толькі на рускамоўнай прасторы 450 000 чалавек.

Прадстаўнікі гомельскага машынабудаўнічага каледжа падалі на конкурс праект інклюзіўнага тэатра “Тэатр цішыні” для людзей з парушэннем слыху. Цяпер у каледжы навучаецца 35 чалавек з праблемамі слыху, і стварэнне тэатра зможа зламаць бар’ер паміж асаблівымі і звычайнымі навучэнцамі праз творчы працэс. Цяпер тэатр плануе стварыць пастаноўку паводле “Маленькага Прынца” Сэнт-Экзюперы і правезці яе па краіне.

Пра праект “Новае жыццё ў абмен на накрыўкі”, накіраваны на збор накрывак ад пластыкавых бутэлек, далейшую іх пераапрацоўку і дабрачынныя акцыі на атрыманыя грошы, беларускія СМІ пісалі неаднаразова. Пры гэтым цяпер праект імкліва пашыраецца: ужо ахапіўшы 50 населеных пунктаў па краіне. Арганізатары хочуць падключыць яшчэ 30. Кіраўніцтва гандлёвых цэнтраў і ўстановаў адукацыі, дзе акцыя ўжо дзейнічае, падтрымліваюць праект. Паводле аўтараў праекта, пры пашырэнні дапамогу зможа атрымаць 140 дзяцей у год.

Праект “Кавярня NORM” прапануе стварыць культурніцкую інклюзіўную прастору для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і для жанчын, якія пакутуюць ад хатняга гвалту. Кавярня будзе мець некалькі функцый: гэта і праца для жанчын – ахвяраў гвалту, і арганізацыя цалкам даступнай для кожнага культурніцкай і камунікатыўнай прасторы.

Бясспрэчным жа лідарам сярод праектаў, а таксама лаўрэатам Гран-пры сёлетняга SAP UP стала ініцыятыва On Wheels. Аўтары праекта прапануюць стварэнне сацыяльнага прадпрыемства па вытворчасці сродкаў рэабілітацыі — накладак на колы інвалідных вазкоў, дошак для перасоўвання ляжачых хворых і іншых прыладаў, якія спросцяць жыццё людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Да таго ж праект прадугледжвае працаўладкаванне такіх людзей і стварэнне камфортнай прасторы для іх працы.

Мікалай Левертаў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Забавы

Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі

Як добра вы ведаеце мясціны, дзе нарадзіліся і жылі знакамітыя беларусы? Давайце праверым!  Прапануем прайсці...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце

Анлайн-каталог карцін рэпрэсаваных мастакоў стварылі ў «Доме творцаў». Вось ужо больш як год гэты праект Сержука...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Арабскі срэбны дырхем, якому 1250 гадоў, знойдзены падчас раскопак на месцы старога Менска. Пра цікавую знаходку...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае

Адэпты «русского мира» накінуліся на святога Губерта — нябеснага заступніка Гародні і галоўны сімвал яе еўрапейскасці....

Апошнія навіны

    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

Афіша

  • 29.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Minsk» у Варшаве

  • 28.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 28.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 29.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип