• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.06.2023 | Культура Замежжа

Фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ на Беласточчыне завершыцца святкаваннем Купалля

Гэта ўжо другі фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj, сёлета ён адбываўся 9, 10, 18 чэрвеня ў Дубічах-Царкоўных, Саколе, Цясна адпаведна. Заключная імпрэза фестывалю мае адбыцца 24 чэрвеня на пляжы ў Бандарах.


cxi2iea9y7zhbxinuu79o2bj09ijm7c6.jpg

«Праз Soncahraj ужо другі год хочам прэзентаваць традыцыйную беларускую культуру як з Беларусі, так і з Падляшша. Вельмі важным нам падаецца, каб пры нагодзе гэтага фестывалю адбывалася ўзаемнае пазнанне, вяртанне ў агульную культурніцкую прастору традыцыйнага фальклору, традыцыйнай культуры беларусаў Падляшша, якія ўжо 80 гадоў адрэзаныя мяжой ад Беларусі, і пра гэтую спеўную спадчыну шырокаму колу беларусаў мала што вядома», — так распавядае пра фестываль адзін з арганізатараў журналіст Зміцер Косцін.

Канцэрты сёлетняга Soncahraj атрымаліся падобныя на пэўную гасціну, бяседу без традыцыйных сцэнаў,  без дыстанцыі між удзельнікамі і наведвальнікамі. Арганізатары імкнуліся стварыць пляцоўку, дзе можна танчыць, вакол якой можна паставіць сталы, прыйсці туды з кошыкам ежы, паслухаць, паназіраць і скарыстацца з майстар-класаў. Усё агучанае прымеркавана і да фінальнай сустрэчы, якая адбудзецца 24 чэрвеня. Заключная фестывальная імпрэза пройдзе на пляжы ў Бандарах 24 чэрвеня, дзе наведнікам прапануюць супольна адсвяткаваць Купалле.

v3zt9qft580sf99g4tcsf8hwmjnuzgr5.jpeg
Soncahraj-22

У праграме:

З 16:00 майстар-класы:

— традыцыйныя крайкі з Ірынай Мазюк;
— падляскі абрадны ручнік з Алінай Дэмбоўскай;
— пляценне вянкоў і развучванне купальскіх песняў.

З 17:00:

— купальскія зёлкі з Агнешкай Прымакай;
— выцінанка з Натальляй Сухой;
— традыцыйныя інструменты (дуда, ліра ды іншыя);
— майстар-клясы беларускіх традыцыйных танцаў;

З 18:00:

— сўсустрэча з аўтарам кнігі «Шэпт» Сяргеем Лескецем.

На Кірмашы Творцаў можна будзе прыдбаць традыцыйныя рамесніцкія вырабы ды паласавацца прысмакамі ад мясцовых гаспадынь да традыцыйнага купальскага «крупніка» — пітнога мёду з дадаткамі спецыяў, прыгатаванне якога плануецца каля 18:30.

afmmgt0r28u5kuzoc6tzkii7l2b1kclq.jpeg
«Hajda Banda» на фестывалі Soncahraj-22

Далей па праграме арганізатары абяцаюць супольныя танцы і спевы. У завяршальнай імпрэзе прымуць удзел:

— Спеўны гурт з Дубіч Царкоўных
— «Чырвоныя Шпількі»
— Амэлія Пятрочук
— ZHRAJA
— Капэля Алены Мялешкі (Беларусь)
— Сьпеўны гурт з Дабрывады
— «Беларускі цуд» (Літва)
— Капэля «Колісьнія» (Беларусь)
— Miareža (Беларусь)
— Hajda Banda / Гайда банда

Апроч танцаў і спеваў наведвальнікаў фестывалю чакаюць традыцыйны купальскі карагод і спевы ля вогнішча. Арганізатары таксама прапануюць ўзяць з сабою намёты і заначаваць на мясцовым кэмпінгу.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

У Беларусі шмат цікавых мясцін, якія прыцягваюць турыстаў сваёй містычнай энергетыкай, дзеліцца Palatno Media. Расказваем...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

23 верасня 1771 году ў бітве пад мястэчкам Сталовічы, як аказалася, вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. Тады яшчэ ніхто...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Калі дарослы чалавек, юрыст, эмігруе ў чужую краіну, з цалкам іншай сістэмай права, мовы якой не ведае — у яго...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву

Сезон збору ўраджаю шпарка ідзе да завяршэння, аднак сезон лясных грыбоў у самым разгары. У апошнія дні верасня...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Афіша

  • 23.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 23.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 23.09 — 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі
  • 23.09Багач святкуюць у Дукоры
  • 23.09Вераснёўскі фэст у Жылічах

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі адкрыўся ў Варшаве. Чым запомніўся першы дзень
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип