• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.07.2016 | Грамадства

Фэйсбук як пляцоўка грамадскай актыўнасці ва Украіне

Пасля Еўрамайдану сацыяльная сетка фэйсбук набыла ва Украіне асаблівы статус, ператварыўшыся ў важную крыніцу інфармацыі і камунікацыі. Не засталося сумневаў у тым, што ў краіне існуе актыўная і дзеяздольная грамадзянская супольнасць. Еўрамайдан стаў велізарным рухам пратэсту, арганізаваным з дапамогай сацыяльных медыяў, а таксама ператварыў іх у больш важныя крыніцы інфармацыі, чым у іншых краінах. У чым жа выток росту эфектыўнасці і які механізм ўздзеяння фэйсбука?

facebook

Крыніца фота: blogspot.com

Асновай эфектыўнага ўздзеяння фэйсбука на грамадскія і палітычныя працэсы, якія праходзяць ва Украіне, з’яўляецца існаванне лідараў думак, якія актыўна выкарыстоўваюць сацыяльныя медыі для данясення свайго пункту гледжання да шырокай аўдыторыі. Гэтыя людзі – палітычныя актывісты, журналісты і палітыкі. Іх публікацыі часта больш уплывовыя і дасягаюць больш шырокай аўдыторыі, чым любая ўкраінская газета.

Вось вам даволі свежы прыклад. Блогер Раман Сініцын, які мае больш за 25 000 падпісчыкаў у фэйсбуку, 9 чэрвеня 2016 года апублікаваў на сваёй старонцы пост пра тое, што сябра камісіі па атэстацыі кіраўніцтва паліцыі Жытомірскай вобласці І. Г. Фадзееў – крымінальны аўтарытэт. У пэўных колах Фадзееў носіць мянушку «Масква», у дзевяностых-нулявых сядзеў у турме ў Бельгіі і Расіі, знаходзіўся ў вышуку ва Украіне. Блогер эмацыйна заклікаў не дапусціць, каб такі персанаж атэстоўваў новых паліцэйскіх. Гэты пост набраў 3000 лайкаў і разляцеўся 3786 «шэрамі».

Сярод тых, хто падзяліўся, таксама былі лідары думак з дзясяткамі тысяч падпісчыкаў. Цягам дня на старонцы Сініцына з’яўлялася новая інфармацыя пра Фадзеева як ад самога блогера, так і ад іншых карыстальнікаў сеткі у выглядзе каментароў. У тым ліку актывісты знайшлі артыкул 2006 года, што выкрываў Фадзеева. Прадставілі паказанні пацярпелага ад яго неправамерных дзеянняў: у бізнесоўца быў спалены рэстаран.

У другой палове таго ж дня начальнік Фадзеева – кіраўнік камісіі па атэстацыі Вячаслаў Печаненка – на сустрэчы з грамадскасцю заявіў, што «Фадзееў не мае дачынення да крымінальнага асяроддзя».

Аднак на наступны дзень, 10 чэрвеня, на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Украіны з’явілася паведамленне аб выключэнні грамадзяніна І. Г. Фадзеева са складу атэстацыйнай камісіі рашэннем таго самага Вячаслава Печаненкі, «улічваючы грамадскі рэзананс вакол гэтай сітуацыі і каб унікнуць нагодаў для кампраметацыі высноў атэстацыйных камісій». Так за адны суткі «сіла фэйсбука» адолела чыноўніцкі апарат.

Натуральна, разам з паспяховымі прыкладамі існуе і шэраг «правальных» фэйсбук-ініцыятыў. Напрыклад, аднаўленне на службе чатырох паліцэйскіх, звольненых за сепаратызм пасля бурнага абмеркавання ў фэйсбуку. Аказалася, што для правядзення правамернай працэдуры іх звальнення яшчэ не прыняты Дысцыплінарны статут новай паліцыі.

Лепш за ўсё сучасную Украіну ілюструе метафара поля бою: старая сістэма ўлады і яе структуры вядуць барацьбу за выжыванне, а новыя актары – унутры сістэмы і па-за ёю – штурхаюць краіну ў новую сацыяльную і палітычную рэальнасць. Гэтая барацьба адбываецца штодня ў розных сферах: ад дзяржаўных закупак да судоў, ад структуры паліцыі да перайменавання вуліц і населеных пунктаў.

Фэйсбук здабыў папулярнасць, запоўніўшы пустую нішу і стаўшы пляцоўкай для шырокай дыскусіі аб сітуацыі ў краіне і яе будучыні. Галоўны рэдактар ​​выдання Watcher, якое спецыялізуецца на аналізе сацыяльных медыяў, Максім Саванеўскі сцвярджае, што рэальны ахоп аўдыторыі фэйсбука складае каля 7-8 мільёнаў чалавек, гэта значыць, прыкладна кожны шосты ўкраінец. За 2015 год украінская аўдыторыя фэйсбука вырасла на 30%, што ў абсалютных лічбах складае 1,2 мільёна чалавек. У студзені 2016 колькасць карыстальнікаў перасягнула 5 мільёнаў.

У той час як у свеце самымі папулярнымі па колькасці падпісчыкаў у фэйсбуку ёсць спевакі або акцёры, ва Украіне палітыкі, палітычныя блогеры і журналісты адсоўваюць «зорак» у фэйсбук-топе. Так, з першай дваццаткі карыстальнікаў фэйсбука ў ЗША з палітыкаў адзначыўся толькі Барак Абама – на 15-м месцы, больш высокія пазіцыі занялі прадстаўнікі шоў-бізнесу.

Прэзідэнт Пётр Парашэнка мае каля паўмільёна падпісчыкаў, штодня праглядае стужку навін у фэйсбуку і нават карэктуе сваю палітыку зыходзячы з настрояў народа. Ён сам чытае рэйтынгавых карыстальнікаў, сам піша і адказвае. Міністр унутраных спраў Арсэн Авакаў, які атрымаў за сваю актыўнасць у сацыяльнай сетцы мянушку «фэйсбук-міністр», трапляе са сваімі пастамі ў стужкі больш чым трохсот тысяч падпісчыкаў, прыкладна раз на дзень публікуючы эмацыйныя асабістыя каментары з нагоды розных грамадскіх і палітычных падзей.

Фэйсбук – асяроддзе фармавання палітычных меркаванняў, дзе палітыкі, лідары думак і грамадзяне могуць быць практычна роўнымі. Тут адбываюцца «мазгавыя штурмы», інфармацыйныя войны і тактычныя перамогі. Аднак і такое становішча спраў не можа быць ідэальным.

Аказалася, што нават сацыяльную сетку, якая аб’ядноўвае свядомых, актыўных, здольных крытычна думаць людзей, можна выкарыстоўваць для маніпуляцый звонку: інфармацыйных «укідаў», чорнага піяру і г.д. І сёння «калектыўны розум» фэйсбука можа не толькі паказваць на памылкі ўладаў, але і быць іх прычынай. Але за перыяд з 2014 па 2016 год карыстальнікі пачалі ўважлівей ставіцца да якасці інфармацыі. «Расшарваючы» «фэйкі» адзін за адным ужо амаль тры гады, зноў і зноў паддаючыся паніцы, людзі стаміліся. Многія інфармацыйныя рэсурсы і спікеры атрымалі статус такіх, якія непрыстойна рэпосціць і сорамна цытаваць. Для абазначэння такіх асоб і арганізацый нават сталі выкарыстоўваць спецыяльны тэрмін «зашквар», які мае дачыненне да шырокага кола правалаў: здрады першапачатковым ідэям, дэзінфармацыі, ангажаванасці.

Украіна і палітыка непадзельныя. Нездарма ўкраінцы кажуць пра сябе: «Дзе тры ўкраінцы – там два гетманы». Сацыяльная сетка фэйсбук у гэтай сітуацыі вывела ў анлайн-плоскасць усе спрэчкі і праблемы, якія раней абмяркоўваліся на кухнях, у кулуарах, у чэргах і на парламенцкіх паседжаннях. Праз фэйсбук усе гэтыя абмеркаванні трапілі ў адзіную інфармацыйную прастору, дзе яны могуць факусавацца, крышталізавацца і прыводзіць да пэўных вынікаў.

Марыя Караткевіч

 

 

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Грамадства Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 31.05 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 31.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 31.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 31.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 31.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 31.05 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип