Фільм «Радзіма» Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча стаў намінатам Еўрапейскай кінапрэміі

08.11.2023 Кіно

Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла намінантаў у асноўных катэгорыях 36-й кінапрэміі. Сярод іх фільм беларускіх аўтараў. 


MOTHERLAND_STILL_14.jpg

У намінацыю «Найлепшы дакументальны фільм» трапіла праца беларускіх рэжысёраў «Радзіма». Фільм, створаны Ганнай Бадзякай і Аляксандрам Міхалковічам, распавядае гісторыю маладога салдата і маці, чый сын загінуў ў арміі. 

Таксама ў намінацыі: APOLLONIA, APOLONIA, рэжысёр Леа Глоб (Данія, Польшча), «Чатыры дачкі» (LES FILLES D'alfa), рэжысёр Каунтер Бен Хана (Францыя, Туніс, Германія, Саудаўская Аравія), «На Адаманте» (SUR Lʼadamant), рэжысёр Нікаля Філібер (Францыя, Японія), «Сястрынства з лазняй па-чорнаму» (SAVUSAUNA SOSARAD), рэжысёр Ганна Хінтс (Эстонія, Францыя, Ісландыя).

Гэта не першая адзнака для фільма «Радзімы»: раней карціна ўжо атрымала ўзнагароду DOX: AWARD на міжнародным фестывалі дакументальнага кіно у Капенгагене, а таксама  была адзначана прызам ад Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў FIPRESCI у Вісбадэне.

Убачыць фільм можна на фестывалі беларуска-ўкраінскага кіно «1084. На мяжы» і на форуме кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне».

Чытайце таксама:

Дзедаўшчына, гвалт і ўпіванне ўладай. Вялікая размова з суаўтарам фільма «Радзіма», які заваяваў заходнюю публіку