Фотафакт: на Віцебшчыне з'явіўся новы помнік на ўпарадкаваных габрэйскіх могілках

Мемарыял адкрылі на габрэйскіх могілках у вёсцы Калышкі (Лёзненскі раён). Як паведамляе сайт vitvesti.by, ініцыятарам два гады таму выступіла Віцебскае грамадскае аб'яднанне "Гарадская габрэйская супольнасць".



Памятны знак выкананы ў форме дрэва з абрубленымі веткамі. На ім - тэкставыя пліты, дзе на беларускай, іўрыце, рускай і англійскай мовах выгравіраваны надпісы: «Старадаўняе габрэйскае пахаванне. Мястэчка Калышкі» і «Няхай будуць іх душы ўплеценыя ў вечны вузел жыцця».


Фундарамі выступілі як прыватныя асобы, так і арганізацыі. 





Добраўпарадкавалі і самі могілкі: адрэстаўравалі 400 надмагілляў (мацэйваў).




Чытайце таксама: Як беларусы-юдэі адрадзілі Ізраіль