Аказваецца, акрамя звыклых рамантычных руін, у Гальшанскім замку можна знайсці розныя фрагменты інтэр’ераў. Беларускі мастак-рэстаўратар Фёдар Сарока кансервуе знойдзеныя фрагменты жывапісу.
На другім паверсе разглядзелі фрагмент роспісу сцен інтэр’еру.
Верхнія пласты замацавалі прафілактычнай заклейкай і адпластавалі – з імі цяпер будуць разбірацца спецыялісты ў лабараторных умовах.
Холадна. Клей не высыхае, а жэліруецца, прафілактычную заклейку верхніх слаёў тынкоўкі даводзіцца падаграваць.
Адбартавалі краі фрагмента вапнавай тынкоўкай.
Цяпер вада не трапляе і фрагмент будзе ўпэўнена трымацца на сваім месцы.
Стаў бачны “разрэз” ляпнога дэкору.
Фота: facebook.com/igor.rakhanskiy.