Знішчана фрэска аўтарства Рамана Бандарэнкі ў Жыровічах

У кафэ-трапезнай для паломнікаў Свята-Успенскага манастыра ў Жыровічах была фрэска, удзел у стварэнні якой прымаў нявінна забіты мастак Раман Бандарэнка, піша «Хрысціянская візія».


Freska

На фрэсцы, напісанай ім у рамках дыпломнай працы ў Мінскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым каледжы, быў намаляваны манастыр пад шатамі Жыровіцкай іконы Багародзіцы. Таксама на сцяне размяшчалася таблічка з імёнамі стваральнікаў фрэскі, там было пазначана і імя Рамана Бандарэнкі.

Šyĺda

Цяпер гэта ўсё знішчана. У кафэ-трапезнай ідуць рамонтныя работы, фрэска зафарбавана, на яе месцы з’явілася выява іконы «Тайная вячэра». Таблічку з імем Рамана Бандарэнкі таксама знялі са сцяны. 12 лістапада споўнілася 3 гады з дня гібелі маладога чалавека ад рук сілавікоў і праўладных актывістаў.

Freska